image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Інфармацыя не бывае лішняй! (Мядзельскі раён)

85

Кожны з нас ведае, якія сумныя наступствы пакідаюць пасля сябе пажары. Цяжка нават на імгненне ўявіць сябе на месцы таго чалавека, які яшчэ нядаўна меў добры дом, а зараз ад яго засталося толькі папялішча. І ўжо зусім цяжка ўспрымаецца той факт, что на пажары загінуў чалавек.

Каб не дапусціць такіх сумных наступстваў работнікамі Мядзельскага раённага адддзела па надзвычайных сітуацыях штодзённа праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа сярод насельніцтва раёна. Вось і 14 лютага начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях направіўся ў працоўны калектыў унітарнага прадпрыемства “Санаторый “Нарачанка”, дзе сустрэўся з будаўнікамі і вадзіцелямі і яшчэ раз нагадаў асноўныя правілы бяспечных паводзін.

Размаўляючы з працаўнікамі прадпрыемства, Андрэй Анатольевіч Каркоцкі давёў аператыўную інфармацыю з пажарамі, прычыны іх узнікнення, распавёў аб асноўных прычынах узнікнення пажараў на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, надаўшы асаблівую ўвагу парадку дзеянняў у выпадку пажару і выкарыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Паказаў правілы выкарыстання вогнетушыцеля і раздаў наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

У канцы свайго выступу Андрэй Анатольевіч нагадаў пра тое, што ў перыяд ацяпляльнага сезона неабходна надаваць пільную ўвагу ацяпляльнаму абсталяванню, як на вытворчасці, так і ў сваіх домаўладаннях.

У гэты ж дзень намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Андрэй Аляксандравіч Матняк завітаў у магазін “Кнігі”, дзе правёў “супрацьпажарную размову” не толькі работнікам магазіна, але і з пакупнікамі. А вось намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Алег Слававіч Варабей сустрэўся з працаўнікамі цэнтральнай раённай аптэкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть