image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Інфармацыя аб бяспецы не бывае лішняй! (Мядзельскi раён)

1018

У першыя хвіліны экстрэмальнай сітуацыі пад дзеяннем страху, чалавек дзейнічае рэфлекторна. А галоўнымі прычынамі такіх дзеянняў у большасці выпадкаў з'яўляюцца нечаканасць, а можа нават і няведанне мер процідзеяння. Таму важна ведаць асноўныя пытанні бяспечных паводзін і хто як не мы, работнікі МНС, павінны данесці да кожнага правілы бяспекі жыццядзейнасці. Штодня работнікі Мядзельскага раённага аддзела па  надзвычайных сітуацыях праводзяць выступленні ў працоўных калектывах, на сельскіх і бацькоўскіх сходах.

З мэтай інфармавання насельніцтва аб становішчы з пажарамі ў рэспубліцы, вобласці і Мядзельскім раёне, асноўных патрабаваннях правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, павышэння ўзроўню ведаў у галіне пажарнай бяспекі 11 лютага адбылася сустрэча начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Каркоцкага з работнікамі таварыства з абмежаванай адказнасцю “Аздараўленчы комплекс “Чайка”.

У сваім выступе Андрэй Анатольевіч нагадаў работнікам алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, правілы бяспекі ў асенне – зімовы пажаранебяспечны перыяд, нагадаў дзеянні пры эвакуацыі з будынка, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеянні па сігнале абвесткі насельніцтва “Увага ўсім!”.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть