- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Можна спаць спакойна: рэйд у Камена (Лагойскі раён)
«Задача назіральных каміссій - зрабіць усё магчымае, каб у домаўладаннях нашых жыхароў не ўзнікла пажару», - так лічыць Аксана Федараўна Жолудзь, старшыня Каменскага сельскага выканаўчага камітэта.
Праверыць домаўладанне, расказаць пражываючым, растлумачыць, якія ёсць парушэнні і даць рэкамендацыі – такую задачу ставіць Аксана Федараўна членам назіральнай камісіі. Ёсць выпадкі, патрабуецца “падключыць” да працы і суб’екты прафілактыкі. Так, напрыклад, пажылому чалавеку, у якога няма блізкіх, сацыяльная служба можа дапамагчы парамантаваць пячное ацяпленне.
“Абавязкова звяртаем увагу на аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі”, - расказвае старшыня сельвыканкама. Сапраўды, нягледзячы на невялікую цану, прыбор можа выратоўваць жыццё людзям. Таму Аксана Федараўна Жолудзь зврянулася да кіраўніцтва ААТ «Камена» за дапамогай у пакупцы азтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Таварыства не толькі адазвалася на просьбу, але і накіравала спецыяліста, каб дапамог усталяваць прыборы.
Рэйдавая група, у скалд якой увайшлі прадстаўнікі Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, старшыня сельвыканкама Аксана Федараўна Жолудзь і карэспандэнт раённай газеты вырашылі наведаць тыя сем’і, якім падарылі такія апавяшчальнікі.
Першая сям’я, якую наведалі, была сям’я Забароўскай Русаліны. Русаліна працуе ў ААТ «Камена» жывёлаводам. Разам з мужам яна гадуе двух дзяцей – Надзею і Дмітрыя. Вось Дмітрыя мы разам з матуляй і сутрэлі дома.
Русаліна з гордасцю показывае апавяшчальнік, які яны размясцілі ў жылым пакоі. Праўда, нядаўна яны зрабілі дома перастаноўку. Таму Юрый Каляда, начальник пожарнага аварыйна-выратавальнага паста №15, параіў усталяваць яго ў пакоі, дзя спяць дзеці.
На пытанне, як патэлеванаваць у службу выратавання, сын Дзіма збянтэжыўся. Прадстаўнік МНС падарыў хлопчыку тэматычныя буклеты і даў наказ: прачытаць і запомніць.
Наступнае домаўладанне, да якога пад’ехала рэйдавая група, - по вуліцы Садовай. Там жыве мнагадетная сям’я Бабко. У той момант, калі дапамагалі ўсталяваць пажарныя апавяшчальнікі, нікога не было дома. Таму два прыборы старшыня сельвыканкама ўручыла гаспадыні. Юрый Каляда нагадаў прынцып дзеяння прыбораў і як іх асблугоўваць.
Затым рэйдавая група пад’ехала да хаты Алены Іванаўны Булах. Алена Іванаўна – пенсіянер, жыве адна. Сустрэла бабуля гасцей з усмешкай, адмеціла, што выканкам яе не забывае, часта наведвае.
Старшыня выканкама Аксана Жолудзь расказвае, што ў домаўладанні ёсць пытанні па пажарнай бяспецы. Напрыклад, праводка… У адной частцы хаты яе ўжо замянілі: Вось цяпер ужо і апавяшчальнік ёсць.
Алена Іванаўна гаворыць, што вельмі рада такому падарунку. Ён не лішні.
- А калі «пішчаць», значыць трэба мяняць “крону”, - сама распавядае бабуля.
Такім чынам была аказана дапамога 2 мнагадзетным сем’ям, 1 – якая выхоўвае 2 непаўналетніх дзяцей, 6 пажылым людзям, 3 іншым. І сельскі выканаўчы камітэт, і жыхары дзякуюць ААТ«Камена» за дапамогу. Бо цяпер і сапраўды сем’і могуць спаць спакойна.