image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Нагадаць, каб прадухіліць…(Мядзельскі раён)

260

Людзі даўно навучыліся карыстацца агнём. Спачатку яны ратаваліся ад агню, але потым здагадаліся і пра яго карысныя якасці. Агонь саграваў, абараняў ад драпежнікаў. І з таго часу ён застаецца сталым спадарожнікам чалавека. Але кожны раз, калі чалавек забывае пра асцярожнасць, мірны агонь ператвараецца ў страшнае полымя пажару. Штодня работнікамі МНС праводзяцца рознага роду мерапрыемствы па бяспецы жыццядзейнасці. Вось і панядзелак 27 студзеня не стаў выключэннем.


Выратавальнікі Мядзельшчыны ў рамках другога этапу акцыі “Бяспеку – у кожны дом!” накіраваліся цэнтральную раённую бібліятэку, дзе “дыслакуецца” клуб для пажылых людзей “Задушэўныя размовы”.

- Добры дзень! Зараз у рэспубліцы праходзіць акцыя “Бяспеку – у кожны дом!”. Тэма нашага з вамі дыялогу – “Сакрэт бяспекі”,-з такіх слоў работніка МНС пачалася сустрэча.

Работнікі МНС распавялі слухачам аб статыстыцы пажараў на тэрыторыі раёна, падрабязна растлумачылі, па якіх прычынах адбываюцца пажары ў жылым сектары, як трэба дзейнічаць пры ўзнікненні пажару, па якіх тэлефонах неабходна званіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Акрамя гэтага выратавальнікі нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама звярнуліся да наведвальнікаў клуба з просьбай быць як мага больш уважлівымі ў абыходжанні з агнём і электрапрыборамі, а таксама патлумачылі асноўныя правілы паводзін пры пажары, асаблівую ўвагу надаўшы спосабу перамяшчэння ў задымленым памяшканні. Акрамя гэтага падчас мерапрыемства быў разгаданы той самы “сакрэт бяспекі”: дзесьці гэта атрымлівалася хутка, а дзесьці прыходзілася паразважаць і задумацца, аднак з рэшты рэшт усё атрымалася на УРА…

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть