image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

На службе – круглыя суткі. І ў прафесійнае свята – таксама! (Бярэзінскі раён)

850

Дваццаць першую гадавіну ратавальнай службы Беларусі бярэзінскія ратавальнікі сустрэлі ў цёплай і сяброўскай атмасферы. У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў урачысты сход. Шмат цёплых слоў сказалі ў гэты дзень начальнік аддзела Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Урачыстым момантам сходу стала ўручэнне ўзнагарод. Ганаровы знак “Выдатнік” атрымалі ратавальнікі Ермаловіч Яўген, Швец Міхаіл, Запрудскі Яўген. Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях узнагароджаны Варановіч Андрэй. Ганаровую грамату Мінскага абласнога ўпраўлення МНС атрымаў начальнік змены №2 пажарнай часці Беразіно Рафальскі Сцяпан, медаль “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях” – вопытныя пажарныя Джыгера Мікалай, Гулькевіч Міхаіл, Лобач Валянцін. Чарговыя званні атрымалі маладыя работнікі Суша Мікіта, Касцюкевіч Яўген, Каравы Аляксандр. Выдатны падарунак падрыхтавалі юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна”: наша юная змена гаварыла ў гэты дзень шмат душэўных слоў і спявала песню.

«Созвездие Спасатель - есть!» - пяецца ў вядомай музычнай кампазіцыі. І хоць гэта сузор'е яшчэ не адзначана на картах астраномаў, але кожны пажарны ведае: існуе вельмі магутная сіла, якая захоўвае яго ў самых цяжкіх баявых буднях... Жадаем усім, чыё жыццё звязана з ратавальнай службай, дабра і міру ў сем'ях, цярпення, новых перамог!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть