image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях: пра дасягненні ў 2019 годзе

1135
Кожны адыходзячы год для работнікаў Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях не падобны на папярэдні, кожны адзначаны важкімі дасягненнямі і перамогамі.

Так, у мінулым 2019 годзе ў раёне не дапушчана росту надзвычайных сітуацый. Гэта стала магчымым дзякуючы планамернай рабоце па інфармаванні і навучанні насельніцтва. Адзначаны год і выпадкам ратавання на пажары: работнікі другой дзяжурнай змены ПАВЧ №1 выратавалі ў Беразіно мужчыну. Добрым падарункам для жыхароў Беразіно сталі два новых іміджавых аб'екта: прыпынкі грамадскага транспарту ля бальніцы і аўтавакзала абсталяваныя плакатамі, што заклікаюць людзей быць асцярожнымі і выконваць правілы бяспекі. З мінулага года стала радаваць дзятву з жылога кварталу па вуліцы М.Рамановіч і адкрытая гульневая пляцоўка з напамінам пра службу ратавання. Шосты па ліку аўтобус, абсталяваны сацыяльнай рэкламай, з’явіўся ў раёне. Гэта стала магчымым дзякуючы сумеснай рабоце ЗАТ “Клявіца” і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Раённы міні-цэнтр бяспекі і дзіцячы пакой у раённай бальніцы з мінулага года маюць “на матэрыяльным узбраенні” тэлевізары.

Дзякуючы настойлівай дзейнасці ратавальнікаў тры аб’екты ў раёне абсталяваныя аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй: кафэ “Амадэус”, ДУА “Дзмітравіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, храм Мікалая Цудатворца. У трох аддзяленнях УЗ “Бярэзінская ЦРБ” сігналізацыя адрамантаваная.

Каманда нашых балейбалістаў, як заўсёды, на вядучых пазіцыях у вобласці: мы – трэція ў спаборніцтвах сярод работнікаў МНС. Трыма прафесійнымі ратавальнікамі папоўніўся аддзел у мінулым годзе. Значна папоўніліся рады і юных ратавальнікаў-пажарных: іх стала больш на дзвесце чалавек. А яшчэ вельмі прыемна, што ў 2019 годзе ў чатырох сем'ях бярэзінскіх ратавальнікаў нарадзіліся дзеткі. Традыцыйна парадавалі і юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна”: яны выдатна дапамагалі дарослым пажарным у правядзенні ўсіх акцый і мерапрыемстваў. Варта зазначыць, што ў абласных спаборніцтвах па пажарна-выратавальным спорце нашы дзеці занялі агульнакаманднае чацвертае месца - крыху крыўднае, але разам з тым вельмі ганаровае для невялікага аддзела! А асабліва парадаваў Уладзіслаў Кучынскі, што “ўзяў” дыплом трэцяй ступені на этапе “Пад’ём на другі паверх вучэбнай вежы”.

Вось такім запомніцца 2019 год бярэзінскім ратавальнікам. Наперадзе – безліч планаў, новыя дасягненні і новыя эмоцыі!

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть