- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Каб Новы год быў без смутку і клопат (Мядзельскі раён)
Новы год – гэта любімае свята мільёнаў людзей і кожны хоча правесці яго незабыўна. Каб ён сапраўды запомніўся і не быў азмрочаны сумнымі падзеямі неабходна добра ведаць і дакладна выконваць правілы бяспекі.
Работнікі Мядельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” сустракаюцца з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Мядзельскага раёна. 10 снежня работнікі МНС сустрэліся з навучэнцамі ўстаноў адукацыі “Княгінінская сярэдняя школа” і “Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Максіма Танка”. Падчас “бяспечных урокаў” хлопчыкі і дзяўчынкі разам з ратавальнікамі ўспомнілі асноўныя правілы набыцця і выкарыстоўвання піратэхнічных вырабаў, пачынаючы з самых, на першы погляд, бяспечных і заканчваючы больш сур’ёзнай піратэхнікай.
А якое ж свята без ёлкі, цацак, гірлянд? Аднак яны таксама ўтойваюць у сабе свайго роду небяспеку. Ратавальнікі распавядаюць деткам, як правільна ўсталёўваць і ўпрыгожваць навагодняе дрэўца і аб тым, што ні ў якім разе нельга пакідаць уключанымі гірлянды, пакідаючы сваё жыллё.
Каб замацаваць правілы бяспечных паводзін, работнікі МНС прапанавалі дзеткам апынуцца ў вобразе герояў мультфільма “Чароўная кніга” і тым самым успомніць пра тое, што святочны салют можа прывесці да сумных наступстваў. У завяршэнні мерапрыемстваў дзеці атрымалі з рук ратавальнікаў маляўнічыя буклеты і магніты з выявамі герояў “Чароўная кніга”.