image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У магазін “Трыо” – за ведамі пра бяспеку (Бярэзінскі раён)

522

Абмяняць тытунь на салодкі падарунак, адказаць на пытанні віктарыны, намаляваць прычыну пажару, знайсці няспраўнасці печкі, разам з дзіцем скласці пазл, атрымаць карысную літаратуру ў падарунак – усё гэта маглі зрабіць бярэзінцы напрыканцы мінулага тыдня ў магазіне «Трыо» горада Беразіно.

Тут прайшоў фінальны этап акцыі ратавальнікаў «Не прапальвай сваё жыццё!». Мэта акцыі – звярнуць увагу людзей на неасцярожнасць пры курэнні як асноўную прычыну вогненных бед і гібелі людзей на пажарах. На першым паверсе магазіна працавалі 3 гульневыя пляцоўкі. На двух юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці расказвалі, да чаго можа прывесці нядбайна кінуты ў хаце недакурак, і правяралі веды людзей пра ўласную бяспеку. Побач моладзь з РК ГА “БРСМ” прапаноўвала абмяняць цыгарэту на канфету. На працягу ўсей акцыі агучваліся аудыяролікі ад службы ратавання. За 2 гадзіны акцыі наша “супрацьтытунёвая” каманда раздала людзям больш за 200 асобнікаў буклетаў, памятак, блакнотаў, размалёвак ад службы ратавання. Акрамя таго, дзве жмені шкодных цыгарэт бярэзінцы пажадалі абмяняць на цукеркі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть