image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Зрабі свой выбар – забі на цыгарэту! (Стаўбцоўскі раён)

466

На тэрыторыі Стаўбцоўшчыны прайшоў заключны этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». На гэты раз акцыя праходзіла на адкрытай пляцоўцы – на тэрыторыі гарадскога міні-рынка “Лебедзь”.

Ратавальнікі Стаўбцошчыны сумесна з юнымі ратавальнікамі, а таксама пры ўдзеле работнікаў раённага Цэнтра культуры арганізавалі “бяспечны гандаль” на рынку. Канешне, пакупнікі не хавалі свайго здзіўлення і з ахвотай падыходзілі да незвычайных прадаўцоў. А прадаўцы прапаноўвалі свой тавар – здаровы лад жыцця і адказ ад шкодных звычак. Акрамя таго, “пакупнікам” прапаноўвалі адказаць на пытанні віктарыны “Што Вы ведаеце пра цыгарэту?”, праверыць аб’ём лёгкіх, скласці тэматычны пазл, зрабіць бяспечным жыллё. Не абышлося мерапрыемства без традыцыйнага абмену – цыгарэту на цукерку. А ўдзельнікі, якія зрабілі для сябе пэўныя высновы, маглі менавіта на месцы “забіць   на цыгарэту”.  

Дарэчы, для большай часткі ўдзельнікаў інфармацыя пра шкодныя звачкі не з’явілася новай ці невядомай. Аднак лічбы пажараў і загінуўшых ад іх людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення многіх, сказаць мякка, здівілі…і заставілі перагледзець свае зносіны з цыгарэтай.

На жаль, адразу ж пазбавіць насельніцтва ад гэтай шкоднай звычкі мы не можам. Аднак, будзем спадзявацца, што дзякуючы той рабоце, якую мы ўсе разам праводзім, ўдзельнікі акцыі і іх блізкія задумаюцца над тым, які негатыўны ўплыў аказвае курэнне, і зробяць для сябе правільныя вынікі, каб іх жыццё і жыццё іх блізкіх было бяспечным і шчаслівым.

Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» падышла да свайго лагічнага завяршэння. Аднак прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджванне пажараў працягнуцца! Таму прапануем насельніцтву ўдзельнічаць, слухаць, выконваць і … не прапальваць сваё жыццё!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть