image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не варта спадзявацца на “авось”… (Мядзельскі раён)

520

Статыстыка пажараў паказвае – часцей за ўсё яны адбываюцца ад бестурботных адносін да агню саміх людзей. Каб прадухіліць бяду і не дапусціць разгул вогненнай стыхіі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць пажарна-прафілактычную работу ў жылым сектары. У выхадныя дні гэта работа набывае яшчэ большую актуальнасць.

Так, 1 снежня бягучага года ў ходзе прафілактычных мерапрыемстваў выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі назіральнай камісіі пры Княгінінскім сельскім выканаўчым камітэце правялі гутаркі з насельніцтвам аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, праверылі стан электраправодкі і электраабсталявання, спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і пячнога ацяплення. Таксама, падчас дваравых абходаў, праведзена тлумачальная праца аб небяспецы курэння ў ложку, прыведзены прыклады наступстваў неасцярожнага абыходжання з агнем пры курэнні ў нецвярозым стане. Акрамя гэтага работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях кожнаму домаўладальніку ўручылі памяткі аб правілах пажарнай бяспекі, дзеяннях пры ўзнікненні пажару і нумарамі выкліку службы выратавання.

Вынік працы ёсць, але работнікам МНС хочацца большага. Таму аддзел па надзвычайных сітуацыях Мядзельскага раёна нагадвае: у руках кожнага чалавека захаванасць назапашанай ім маёмасці, уласнае жыццё і здароўе блізкіх.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть