image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пажар - следства бестурботнасці людзей! (Мядзельскі раён)

550

Статыстыка паказвае, што ў асенне - зімовы перыяд найбольшая колькасць пажараў адбываецца ў прыватным жылым сектары. А асноўнай іх прычынай з'яўляецца непасрэдна чалавечы фактар.

Як вядома пажар лягчэй папярэдзіць, чым яго тушыць. Таму ў мэтах недапушчэння ўзнікнення пажараў па прычыне невыканання грамадзянамі элементарных правілаў пажарнай бяспекі, работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі назіральнай камісіі пры Крывіцкім сельскім выканаўчым камітэце 30 лістапада наведалі домаўладанні грамадзян, якія адносяцца да "групы рызыкі» - жыхароў, схільных да злоўжывання алкаголем, а таксама адзінокіх грамадзян і інвалідаў.

Выратавальнікі ў чарговы раз паказалі грамадзянам на неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі. Нагадалі пра тое, што нельга тапіць печы з адчыненымі дзверцамі, сушыць на іх тканіну, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы, распальваць печы бензінам і іншымі лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі. Сярод насельніцтва распаўсюджвалася наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Вынікам бестурботнасці грамадзян становіцца не толькі матэрыяльны ўрон, але і страта жыцця і здароўя чалавека. Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды, неабходна звяртаць увагу на любыя дробязі, а асаблівую ўвагу надаваць пытанням недапушчэння курэння ў жылых памяшканнях, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, сачыць за станам электрычнай праводкі і электрапрыбораў, пячнога ацяплення.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть