image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дастукацца да кожнага (Валожынскі раён)

389

Начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы прыняў удзел у нарадзе з старшынямі назіральных камісій.

Асноўнае пытанне: аналіз працы назіральнай камісіі, павышэнне эфектыўнасці працы назіральнай камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый, а таксама актывізацыі працы членаў назіральных камісій у сувязі з правядзеннем дэкадніка пажарнай бяспекі на тэрыторыі раёна.

У працэсе пасяджэння былі выяўлены слабыя бакі ў арганізацыі працы назіральных камісій, пастаўлены задачы па правядзенні канкрэтных мерапрыемстваў на наступны перыяд. Па выніках працы за мінулы перыяд бягучага года былі заслуханыя старшыні Ракаўскага сельскай і Івянецкага пасялковага Саветаў.

Падводзячы вынікі нарады Аляксандр Ігаравіч адзначыў:

- Сёння мы ставім перад сабой шэраг канкрэтных задач, якія будзем выконваць разам. Бо толькі сумесныя намаганні і дакладнае выкананне сваіх абавязкаў усімі суб'ектамі прафілактыкі дазволіць стабілізаваць абстаноўку з пажарамі ў раёне.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть