image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наша бяспека – наш выбар… (Стаўбцоўскі раён)

233
Здавалася б, колькі разоў ужо распавядалі пра правілы бяспечных паводзін. На жаль,  некаторыя  людзі  не ўспрымаюць усур’ёз парады ратавальнікаў, аб чым сведчаць лічбы статыстыкі. Амаль кожны дзень  мы сустракаемся з інфармацыяй пра вогненныя здарэнні – праз тэлебачанне, радыё, інтэрнэт. 

І па-ранейшаму, асноўная прычына трагедый – наша самаўпэненасць і абыякавасць. А ўжо дакладныя прычыны пажараў – гэта вынік нашых паводзін: тэлевізар сам не ўключыцца, цыгарэта сама на падпаліцца, печка сама перакальвацца не стане… Менавіта мы – кожны асобна і ўсе разам – робім жыццё бяспечным. Такую думку і імкнуцца данесці да насельніцтва ратавальнікі Стаўбцошчыны падчас сустрэч бяспекі з насельніцтвам. Чарговая такая сустрэча адбылася з работнікамі ПУ “Стоўбцыгаз”. Размову правёў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын. Слухачоў пазнаёмілі са статыстыкай,   нагадалі пра правілы пажарнай бяспекі дома і на рабочым месцы, акцэнтавалі ўвагу на асноўных момантах падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона. Традыцыйна, у цэнтры размовы стала пытанне дзіцячай бяспекі. Улічваючы спецыфіку прадпрыемства, зусім не лішнім было нагадаць і пра алгарытм дзеяння падчас узнікнення надзвычайнай сітуацыі, і пра правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння пажара.

Усе мы ведаем:   бяду лепш папярэдзіць, чым потым шкадаваць, што “не паспелі, не даглядзелі, не адрамантавалі”! Дык давайце зробім наша жыццё і жыццё нашых родных сапраўды бяспечным!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть