image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Для бяспекі дастаткова і аднаго дня… (Стаўбцоўскі раён)

547

З году ў год з надыходам халадоў лічбы статыстыкі сведчаць аб адным: людзі баяцца маразоў, але зусім спакойна адносяцца  да перспектывы ўзнікнення пажару. І гэта не нашы домыслы. Многія грамадзяне лічаць, што калі “не першую ўжо зіму наша печ (праводка) у такім стане…і нічога…не згарэлі да гэтага дня”, то і надалей бяда будзе іх мінаць. Аднак не ўсё так проста. Пажар не выбірае – ён можа узнікнуць у любы момант, калі мы не будзем рабіць усё магчымае для сваёй бяспекі.  Менавіта такую думку і імкнуцца данесці выратавальнікі Стаўбцоўшчыны разам з іншымі зацікаўленымі да жыхароў раёна падчас правядзення самых розных мерапрыемстваў. Так, адной з формаў  сустрэч бяспекі з’яўляюцца сельскія сходы.

Канешне, у вялікіх вёсках сустрэцца з насельніцтвам можна ў Доме культуры, школе, сельвыканкаме. А што рабіць, калі ў населеным пункце няма “агульгана месца збора”? Выратавальнікі і тут знайшлі рашэнне: сустрэчы з жыхарамі праводзяцца ў месцах прыпынку аўталавак. Менавіта ў такой - “аўталавачнай” – форме прайшлі сходы грамадзян на тэрыторыі Рубяжэвічскага сельваканкама.

Традыцыйна, ратавальнікі даводзілі да насельніцтва лічбы статыстыкі, агучвалі галоўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Жыхарам вёсак зусім не лішнім было і нагадванне пра правілы эксплуацыі печаў і электаабсталявання. Не абыходзіліся размовы і без напаміну пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

- У свой час адрамантаваная печ і электраправодка, устаноўлены пажарны апавяшчальнік, выкананне іншых правілаў пажарнай бяспекі – гэта моманты, якія сапраўды робяць наша жыццё бяспечным, - адзначаюць выратавальнікі. - А вось спадзяванне на знакамітае “авось пранясе і ў гэтым годзе” – можа і не спраўдзіцца, але паразуменне гэтага, на жаль, часцей за ўсё прыходзіць позна. Дык, можа, неабходна прыслухацца да парад бяспекі сёння, каб не стаць ахвярай пажара заўтра?! Можа, неабходна аддаць адзін дзень на выпраўленне недахопаў, каб не аддаць потым усё сваё жыццё?!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть