image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Галоўная акцыя ратавальнікаў ідзе ў працоўныя калектывы (Бярэзінскі раён)

178

“Не прапальвай сваё жыццё!” - заклікаюць людзей ратавальнікі ўсей краіны. Другі этап акцыі праходзіць у працоўных калектывах Бярэзіншчыны. Так, у прамысловым цэху №6 ААТ «Мінск-Крышталь” акцыю правёў начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Ён пракаменціраваў сітуацыю з пажарамі ў раёне, прывёў канкрэтныя выпадкі трагедый, што адбыліся з-за нядбайнасці самога чалавека. “Рэкламаванне” пажарнага апавяшчальніка – абавязковы элемент работы з людзьмі.

– Пастаўце гэты карысны прыбор у сваім доме і спіце спакойна, - запэўніў работнікаў прадпрыемства галоўны ратавальнік Бярэзіншчыны. – Паверце, амаль штодзень у аператыўнай сводцы па рэспубліцы мы чытаем пра шчаслівыя выпадкі ратавання жыццяў дзякуючы апавяшчальнікам. Нярэдка людзі не толькі ратуюцца, але і паспяхова тушаць агонь у доме. Натуральна, калі ўзгаранне знаходзіцца на пачатковай стадыі. Калі ж вы бачыце, што полымя ўжо значнае, не рызыкуйце жыццем, выратоўваючы маёмасць ці грошы. Усе нажывецца! Галоўнае – пакінуць небяспечную зону як мага хутчэй і дапамагчы гэта зрабіць іншым людзям.

Прэзентацыя з выявамі асноўных парушэнняў правіл пажарнай бяспекі, здольных прывесці да пажару, падмацавала словы выступаючага. Эмацыянальнае выступленне працягнулася важкімі парадамі пра неабходнасць пільна кантраляваць забавы дзяцей. Напрыканцы ўдзельнікі акцыі змаглі абмяняць цыгарэту на цукерку, узяць буклет “Не прапальвай сваё жыцце!”, задаць пытанне.

Будь готов

Другие новости

 

Перепись населения Республики Беларусь - 2019
Перепись населения Республики Беларусь - 2019
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть