image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Галоўная акцыя ратавальнікаў у Беразіно

536

Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» – галоўная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Чаму? – нескладана здагадацца. Менавіта неасцярожнасць людзей пры курэнні забірае штогод  сотні жыццяў. 

У памяшканні бярэзінскага аўтавакзала, на астановачным пункце і ў аўтобусе маршрута №3 прайшлі мерапрыемствы ў рамках названай акцыі. Інспектару прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях дапамаглі юныя ратвальнікі з клуба “Сірэна” і актывіст РК ГА “БРСМ”. “Так, я куру…” – прыходзіцца чуць ад многіх пасажыраў аўтавакзала. На жаль, амаль усе жанчыны, што прынялі ўдзел у акцыі, прызналіся ў сваёй дрэннай звычцы. А вось мужчыны – наадварот: многія ганарыліся, што даўно супынілі сяброўства з цыгарэтай. Кожны ўдзельнік акцыі – а іх было больш за паўсотні – атрымаў буклеты “Не прапальвай сваё жыццё!” і памяткі пра бяспечную эксплуатацыю печаў. Галоўнае, на што звярталі мы ўвагу пры гутарках з людзьмі – выключная небяспека курэння ў доме ў плане рызыкі ўзнікнення пажару. Пра шкоду для здароўя, натуральна, таксама напаміналі. Усе удзельнікі акцыі атрымалі ад ратавальнікаў цукеркі, буклеты, памяткі і, несумненна, зарад добрага настрою.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть