image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Маршрутам бяспекі (Валожынскі раён)

466

Месца правядзення першага этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выбралі не выпадкова. Як правіла, больш за ўсё пажараў адбываецца ў сельскай мясцовасці. Ды і загінулыя па прычыне курэння ў ложку ў нецвярозым стане часцей за ўсё з вёсак. Таму ратавальнікі вызначылі маршрут бяспекі ўслед за аўтамагазінамі.

 11 і 12 лістапада, рухаючыся па зададзеным маршруце, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя гутаркі з жыхарамі вёсак Подбалаць, Улазавічы, Макараўкака, Мінці, Стайкі і Петрашунцы. Ратавальнікі нагадалі жыхарам вёсак пра неабходнасць выконвання правілаў бяспекі, распавялі пра патрабаванні да пячнога ацяплення і электрычнай праводкі. А заўзятым курцам нагадалі аб небяспецы курэння ў доме, у ложку, ды яшчэ ў стане алкагольнага ап'янення. Прывялі прыклады бестурботнасці нашых грамадзян, а таксама лічбы статыстыкі, уручылі тэматычныя буклеты і памяткі.

- Малайцы, што клапоціцеся пра нас. І прадукты купіла, і карысную інфармацыю паслухала, - падзяділася сваімі ўражаннямі жыхарка вёскі Мінці.

- А я ўжо быў удзелькам вашай акцыі ў мінулым годзе, калі ў горад ездзіў. Нават падарунак атрымаў! – усміхаецца адзін з жыхароў вёскі Макараўка.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть