image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Важней за ўсе – надвор’е ў доме... (Бярэзінскі раён)

666

Важней за ўсе – надвор’е ў доме... А складаецца яно з любові і павагі блізкіх людзей адзін да аднаго. Маецца і яшчэ адно складаемае – бяспечныя ўмовы пражывання.

Амаль штодня бярэзінскія ратавальнікі праводзяць прафілактычную работу ў жыллі грамадзян. Чарговы рэйд прайшоў у аграгарадку Багушэвічы. Да работы прыцягнуты старшыня мясцовага сельвыканкама, сацыяльны работнік школы: яны не менш за ратавальнікаў зацікаўленыя ў змяншэнні колькасці пажараў на сваёй тэрыторыі.

Асноўныя парушэнні, якія сустракаюцца ў жыллі грамадзян, – няспраўныя пажарныя апавяшчальнікі (без батарэйкі), непабеленыя і не вычашчаныя ад сажы коміны, расколіны вакол топліўнай дзверкі печы. Як заўседы, заклікаем людзей дбайна сачыць за “справамі супрацьпажарнымі” ў доме, уручаем памяткі і буклеты, расказваем пра пажары ў Бярэзінскім раёне. «Мне і так добра!» – заяўляюць некаторыя грамадзяне. Добра, што такіх нямнога. У асноўным гэты людзі, што даўно і моцна сябруюць са спіртным.

Ратавальнікі нагадваюць: адрамантаваць печ, не пакідаць без нагляду працуючыя электрапрыборы, выходзіць пакурыць на вуліцу, сачыць за гульнямі дзяцей – не складана. Роўна, як і купіць батарэйку ў пажарны апавяшчальнік. Нераўнадушша да пытанняў бяспекі ўратуе вашу маёмасць і жыццё ад страшнай бяды – пажара.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть