image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Іскру тушы да пажару… (Мядзельскі раён)

601

Аналіз пажараў паказвае, што вялікая іх колькасць адбываецца з надыходам асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з-за перекала печы, расколін у ляжаках на гарышчы і комінах ... Яшчэ адна прычына ўзгаранняў – неасцярожнае абыходжанне з агнём. За гэтай фармулёўкай часцей за ўсё крыецца курэнне ў ложку, ды яшчэ і ў п'яным выглядзе.

На гэтыя пытанні акцэнтаваў увагу 5 лістапада першы намеснік начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Іванавіч Вашкінэль падчас правядзення сельскага схода жыхароў аграгарадка Нарач. Юрый Іванавіч у сваім выступе прывёў прыклады пажараў па кожнай з асноўных прычын іх узнікнення, не пакінуў па-за ўвагай пытанне папярэджання дзіцячага свавольства з агнём, а таксама пакідання дзяцей без нагляду, звярнуў увагу на тое, што менавіта сам чалавек, яго бестурботнасць часцяком прыводзіць да трагедыі. Больш падрабязна Юрый Вашкінэль спыніўся на неабходнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і нагадаў удзельнікам сельскага сходу, што асноўнай прычынай ўзнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Грамадзяне, у якіх узніклі пытанні здолелі атрымаць тут жа на іх і кампетэнтныя адказы ...

–       Але, калі шчыра, трэба сказаць і пра тое, што, перш за ўсё, сам чалавек павінен паклапаціцца аб сваёй асабістай бяспецы. Калі ён абарону абуральна ігнаруе, то яму наўрад ці хто дапаможа. Рана ці позна гэта грэбаванне сканчаецца бядой. Тым больш крыўдна, калі быццё перакрэслівае простая цыгарэта. Людзі, задумайцеся, няўжо яна вам даражэй жыцця, - завяршыў сваё выступленне Юрый Іванавіч.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть