image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сацыяльна-небяспечнае становішча – яшчэ не прысуд (Мядзельскі раён)

442

Усе шчаслівыя сем'і падобныя адна на адну, але кожная нешчаслівая сям'я няшчасная па-свойму. І, на жаль, часцяком у няшчасных сем'ях пакутуюць самыя неабароненыя – дзеці ...

Папярэдзіць асацыяльныя паводзіны грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін, засцерагчы дарослых і дзяцей, правесці работу па захаванню пажарнай бяспекі домаўладанняў – менавіта такія галоўныя мэты рэйдаў у рамках пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам». Значная ўвага пры гэтым работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаецца пячному ацяпленню, стану электраправодкі, спраўнасці аўтаномных пажарных апвяшчальнікаў. Чарговы рэйд прайшоў 29 кастрычніка. Выратавальнікі наведалі сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы Будслаўскага і Слабадскога сельскіх Саветаў не толькі для таго, каб пракантраляваць, што ў тых ўсё ў парадку ў плане добрапрыстойнага паводзін, пажарнай бяспекі, але і даць савет, падказаць, што трэба рабіць для таго, каб паняцце сацыяльна-небяспечнае становішча ніколі не гучала за парогам іх дамоў.

Разам з тым, праблемным сем'ям паказана на неабходнасць
ліквідацыі выяўленых парушэнняў у самыя кароткія тэрміны.

І ў той жа час некаторыя сем'і трымаюцца ўжо доўгі час без парушэнняў. За іх застаецца толькі парадавацца.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть