image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Назіральныя камісіі. Разам за бяспеку! (Старадарожскі раён)

416

У пачатку рабочага тыдню ў Старадарожскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне членаў назіральных камісій.

У рамках пажарна-прафилактычнай работы ў жыллі старадарожскія ратавальнікі разам з суб’ектамі прафілактыкі разгарнулі у раёне масштабную дзейнасць, якая не спыняецца ні на адзін дзень: у буднія і выходныя дні назіральныя камісіі, узброіўшыся памяткамі і улёткамі, адпраўляюцца на агляды супрацьпажарнага стану домаўладанняў. У якім стане печка, як топіцца кацел, якая электраправодка, ці ёсць апавяшчальнік – усё гэта дэталева правяраецца, з гаспадарамі праводзіцца “лікбез”. Але, на жаль, штодзённыя лічбы статысткі і аналіз прычын канкрэтных пажараў сведчаць аб тым, што ў рабоце назіральных камісій маюцца пэўныя прабелы. Работа камісій — вялікі “кавалак” абавязкаў, па яе арганізацыі заўсёды ёсць пытанні. Як ахапіць усе вясковыя тэрыторыі, “дастаць” да аддаленых весак? Якія метады выкарыстоўваць? Якімі довадамі пераконваць? Менавіта аб гэтым і ішла размова на чарговым пасяджэнні.

– На сенняшні дзень у раёне маецца, а самае галоўнае, дзейнічае восем назіральных камісій – адна гарадская і сем пры сельскіх выканаўчых камітэтах. Агульная колькасць усіх членаў налічвае аж 150 чалавек – ратавальнікі, міліцыя, работнікі сацыяльных структур і ўстаноў адукацыі. Вось такі “батальён” стаіць на варце вогненнай стыхіі, – адзначыў начальнік Старадарожскага райадзела па надзвычайных сітуацыях Уладзмір Усеня. – Канешне, цяжка сабраць назіральную камісію ў поўным складзе, таму патрэбна дзяліццца на групы – так мы зможам ахапіць большую тэрыторыю. Зразумела, чалавек, які не з’яўляецца прафесіяналам, поўны агляд домаўладання ў плане проціпажарнай бяспекі не зробіць. Але ніхто і не прымушае жанчын лазіць па гарышчах, правяраць дымаходы ці праводку: для гэтага ёсць спецыялісты. Такая і стаіць задача – кожнаму ў меру сваіх сіл дапамагаць у агульнай справе. Простым візуальным аглядам, своечасовай парадай можна адвесці шмат бед.

На гэтай, што называецца, аптымістычнай ноце назіральная камісія скончыла сумеснае абмеркаванне праблемных пытанняў. І тут ключавое слова – сумеснае. Бо толькі разам, сумеснымі намаганнямі мы зможам перамагчы вогненую стыхію.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть