image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Раённае свята бяспекі ў Беразіно: весела, цікава, карысна!

483

У мінулую суботу горад Беразіно з размахам адсвяткаваў раённы День бяспекі. У мерапрыемстве пад назвай “За бяспеку – разам!”, арганізаванае упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, прынялі ўдзел мноства службаў: служба ратавання, медыцынская, міліцыя, газавая гаспадарка, раённая служба ратавання на вадзе, а таксама аддзел па ідэалагічнай рабоце райвыканкама.

Свята праходзіла на адкрытай пляцоўцы ля гарадскога возера. Найперш да месца асноўнага дзейства падышла арганізаваная калона: юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна”, хакеісты, веласіпедысты, юныя піянеры. За дзецьмі рухаліся аўтамабілі аператыўных службаў, прывабліваючы да сябе ўвагу гучнымі сірэнамі. Па задумцы, 15 каманд школьнікаў з усіх устаноў адукацыі раёна павінны былі прайсці іспыты на станцыях розных службаў згодна маршрутных лісткоў. На пляцоўцы ратавальнікаў мы прапанавалі дзецям адказаць на пяць нялегкіх пытанняў, знайсці ўмоўнага пацярпелага ў дымакамеры, прайсці майстар-клас па тэхніцы аказання першай дапамогі пацярпеламу. Тым жа людзям, што не ўдзельнічалі ў агульным квэсце, юныя памочнікі з клуба “Сірэна” прапаноўвалі скласці “проціпажарны” пазл, намаляваць у крагах ратавальніка прычыну пажару, адказаць на пытанні віктарыны. Як і чакалася, нямала было жадаючых пасядзець у машыне ратавальнікаў і паспрабаваць у дзеянні гідраўлічныя нажніцы. Несумненна, свята атрымалася выдатным. Замест мноства слоў – наша фотасправаздача!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть