image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чаму бярэзінскія медыкі пакінулі рабочыя месцы?

482

У рамках адзінага дня бяспекі бярэзінскія ратавальнікі адпрацавалі сумесныя з медыкамі дзеянні пры ўмоўным узгаранні. Так, згодна з легендай, у адным з кабінетаў стаматалагічнага аддзялення УЗ “Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца” адбылося ўзгаранне.

Неадкладна работнікі, што заўважылі дым, выклікаюць выратавальнікаў, паведамляюць адміністрацыі ЦРБ. Хутка і без панікі медыкі і пацыенты эвакуіруюцца з аддзялення і адыходзяць на бяспечную адлегласць. Праз дзве хвіліны прыязджаюць пажарныя машыны, аўтамабілі раённых электасетак і аддзела унутраных спраў. Тушэнне агню – важная задача, але найперш трэба выратаваць аднаго з пацыентаў стаматалогіі: як аказалася, ен страціў прытомнасць і не змог пакінуць памяшканне. Ратавальнікі хутка выносяць яго на свежае паветра і перадаюць медыкам. Далей – больш: абываецца ўмоўнае абвальванне страхі, для тушэння агню ратавальнікі выкарыстоўваюць тут лафетныя ствалы.

Пасля вучэнняў намеснік начальніка раеннаг ааддзела па НС Дзмітрый Мікалаевіч Анцыпаў нагадаў медыкам пра тое, як дзейнічаць пры пажары, іншых надзвычайных здарэннях, як карыстацца вогнетушыцелем. А падчас гутаркі са сваімі падначаленымі даў парады і скарэкціраваў некаторыя аспекты іх дзеянняў падчас вучэнняў.

Галоўны ўрач раённай бальніцы Крысціна Аляксандраўна Крук расказвае:

— Часта праводзім сумесныя акцыі з супрацоўнікамі МНС – як прафілактычная накіраванасці, так і практычнаыя адпрацоўкі дзеянняў. Зладжаныя дзеянні медыкаў уласна мяне парадавалі: было бачна, што мае падначаленыя дзейнічаюць хутка і без панікі. Бо рабілі гэта неаднойчы, падчас трэніровак, канешне. Гатоўнасць нашага калектыву да розных надзвычайных здарэнняў – гэта вельмі важна. Лічу, што ўсе службы сёння спрацавалі аператыўна і зладжана.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть