image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калі шмат эмоцый, падарункаў і карысных ведаў – значыць, да вас прыйшлі з акцыяй ратавальнікі! (Бярэзінскі раён)

1001

Эмоцый – шмат! Цікавасць у вачах і ўсмешкі – на тварах у кожнага! Падарункі – абавязкова! Усе гэтыя ўражанні падарылі бярэзінскім дашкольнікам ратавальнікі падчас акцыі “Канікулы без дыму і агню”. 

У чарговы раз яны прыйшлі ў ДУА “Санаторны яслі-сад №1 г.Беразіно”, каб пагуляць з дзецьмі ў карысныя і вяселыя гульні. За паўгадзіны мерапрыемства мы паспелі і паразважаць пра прычыны розных няшчасных выпадкаў, і патэлефанаваць ратавальнікам, і пагуляць у мячык, і правільна эвакуіравацца, і атрымаць падарункі. Змена відаў дзейнасці і гульнёвая форма – тыя прынцыпы работы з дзецьмі, якія гарантуюць засваенне інфармацыі і не дазваляюць малым стаміцца. Неўзабаве і самі дзеці прыдуць на экскурсію да ратавальнікаў, каб на свае вочы пабачыць пажарных і іх магутныя аўтамабілі. А пакуль мы чуем напрыканцы акцыі гучнае “дзякуй, што навучылі!”.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть