image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пераадолець 31 кіламетр на веласіпедзе. На Мядзельшчыне прайшоў абласны веласіпедны тур

783
За некалькі гадоў веларух ў Беларусі адужэў і набраў сілу. яскравы прыклад - велатур, прымеркаваны да Году малой радзімы і 75 гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які прайшоў на Мядзельшчыне. 20 чэрвеня ва установе адукацыі “Нацыянальны дзіцячы аздараўленча – адукацыйны цэнтр “Зубраня” сабралася каля шасці соцень веласіпедыстаў, якія арганізаванай калонай рушылі ў шлях.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх раёнаў і буйных арганізацый Мінскай вобласці. Каманду установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» узначаліў намеснік начальніка аддзела службы і боегатоўнасці падраздзяленняў установы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС” Андрэй Трухман.

Удзельнікам неабходна было пераадолеть маршрут у 31 кіламетр, на працягу якога было прадугледжана некалькі прыпынкаў, так званых «піт-стопы», дзе была магчымасць перавесці дух, здаволіць смагу і трохі падсілкавацца. Хацелася б адзначыць, што нягледзячы на досыць гарачае надвор'е усе каманды дабраліся да фінішнай адзнакі на беразе возера Мястра. Аднак пасля заканчэння велапрабегу выпрабаванні для ўдзельнікаў не скончыліся. Іх чакала спартыўная і культурна-забаўляльная праграма, якая ўключала ў сябе спаборніцтвы па пляжным валейболе, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, штурханні гіры і кіданні бервяна. Але і гэтыя выпрабаванні зладжаная каманда МНС пераадолела з лёгкасцю і усмешкай, заняўшы прызавыя месцы. Першымі ратавальнікі сталі ў спаборніцтве па кіданні бервяна, срэбра заваявалі ў пляжным валейболе і бронзу ў гіравым спорце. Мерапрыемства завяршылася святочным канцэртам і дыскатэкай.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть