image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Захаваць ураджай! (Стаўбцоўскі раён)

506
Зусім хутка для работнікаў сельскай гаспадаркі пачнецца “гарачая” пара – уборачная кампанія, якая, як вядома,  не пакідае ў старонцы і работнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

На сённяшні дзень адна з галоўных задач прафілактыкі – папярэджанне пажараў на камбайнах і збожжаўборачнай тэхніцы ў перыяд уборкі. Менавіта з мэтай арганізацыі бяспечнага правядзення сельскагаспадарчых работ у перыяд уборкі работнікамі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяцца абследаванні тэхнікі, задзейнічанай на ўборцы, а таксама праверкі месцаў перапрацоўкі і захоўвання збожжа.

У ходзе праведзеных рэйдаў правяраецца ўкамплектаванасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння на тэхніцы, веданне работнікамі дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Акрамя таго, з усімі работнікамі зернесушыльных комплексаў, кіроўцамі аўтатранспартных сродкаў праводзяцца дадатковыя інструктажы аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі падчас уборачнай кампаніі.

Усё гэта не дарма, таму што, як вядома, любая неасцярожнасць, недагляд, нядбайнасць з агнём могуць у лічаныя хвіліны знішчыць працу сотні людзей.

Будзьце уважлівы! Беражыце сябе і сваю працу!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть