image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лета нашых дзяцей... (Мядзельскі раён)

419

Летні перыяд нясе ў сабе не толькі радасныя канікулы, магчымасць загараць і купацца, але і высокія рызыкі для дзяцей. Летам дзеці едуць адпачываць у дзіцячыя лагеры, у вёску да бабуль, ходзяць купацца на рэчку і гуляць у лесе – усё гэта ў комплексе з высокай актыўнасцю сонца, нясе розныя пагрозы. Забяспечыць бяспеку дзяцей летам, у першую чаргу, задача дарослых.

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, звязаных з узнікненнем пажараў па прычыне дзіцячага свавольцтва з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня наведваюць аздараўленчыя лагеры. А вось 10 ліпеня ўсё адбылося наадварот – выхаванцы аздараўленчага лагера, які дейнічае на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасті дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна”, наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часку № 4, што ў пасёлку Нарач.

У гэты дзень з маленькімі дзецьмі была праведзена гутарка аб правілах паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, аб правілах выкліку службы выратавання, былі зададзены пытанні на пажарную тэматыку, на якія рабяты адказвалі з вялікім задавальненнем і энтузіязмам.

Выратавальнікі, прыбыўшыя “па выкліку”, паказалі тэхніку працы з гідраўлічым інструментам, пры дапамозе якога лёгка пераразаліся металічныя пруткі. У працяг паказальных выступленняў дзеці змаглі прымерыць баявое адзенне выратавальніка, пазнаёміцца з прынцыпам работы апарата на сціснутым паветры, убачылі ручныя пажарныя ствалы рознага прызначэння. Найбольшую радасць прысутным прынёс “забаўляльны этап” мерапрыемства: нягледзячы на хмарнае надвор’е, хлопчыкі і дзяўчынкі збівалі мяч напорам вады.

Напрыканцы сустрэчы выратавальнікі пачулі гучнае дзякуй – самае лепшае ўзнагароджанне ад самых удзячных гледачоў.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть