image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У госці да ратавальнікаў… (Стаўбцоўскі раён)

476
Сустрэчы работнікаў Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з выхаванцамі ўстаноў дашкольнай адукацыі – адзін з асноўных метадаў прапагнды бяспекі жыццядзейнасці сярод падрастаючага пакалення. Акцыі, конкурсы, мерапрыемствы, тэатралізаваныя пастаноўкі – не злічыць разнастайнасць формаў работы, накіраваных на тое, каб хлопчыкі і дзяўчынкі ведалі, якія ўчынкі могуць прывесці да бяды і як сябе паводзіць падчас надзвычайных сітуацый.

Аднак самай, мабыць, цікавай формай для дзетвары з’яўляецца экскурсія. Менавіта “на месца работы ратавальнікаў” і завіталі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №8 г.Стоўбцы” у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню”.

Сустрэча і знаёмства з “сапраўднымі ратавальнікамі”, магчымасць прымераць на сябе баявое аддзенне, “вогненныя гісторыі” ад гаспадароў пажарнай часці – усё выклікала зацікаўленасць у дзетвары. А магчымасць прайсці паласу перашкод і на нейкі момант самім стаць ратавальнікамі – пра такое маленькія госці нават і не марылі.

Дарэчы, сустрэча мела і навучальны характар – усе ўдзельнікі ўзгадвалі правілы бяспечных паводзін і тэлефоны службаў выратавання, а ў канцы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ад ратавальнікаў тэматычныя падарункі – буклеты з правіламі бяспечных паводзін.

Ніхто не будзе спрачацца, што веды, набытыя ў такой цікавай і пазнавальнай форме не разгубяцца праз гадзіну, а займуць трывалае месца ў жыцці ўсіх удзельнікаў.

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть