image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечныя канікулы для школьнікаў Мядзельшчыны

341

 Лета – гэта выдатная пара для дзетак. Вольнага часу шмат, але не кожнае дзіця можа правільна ім скарыстацца. Пра гэта павінны паклапаціцца бацькі, правільна і максімальна бяспечна арганізаваць адпачынак і аздараўленне сваіх дзяцей.

З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства, гібелі і траўматызму дзяцей у рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня наведваюць прышкольныя аздараўленчыя лагеры. Падчас акцыі з дзеткамі праведзяцца гутаркі аб правілах паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, аб правілах выкліку службы выратавання, праводзяцца віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, у якіх рабяты з вялікім задавальненнем і энтузіязмам прымаюць удзел. Акрамя гэтага дзеці з радасцю “праходзяць навучанне” у “Школе юнага выратавальніка”, дзе праходзяць выпрабаванні на хуткасць, вытрымку і спрыт.

А вось пажарная машына, якая прыязжае “па выкліку”, не застаўляе раўнадушным нікога з прысутных: тут і гідраўлічны інструмент, пры дапамозе якога з лёгкасцю можна перарэзаць металічныя пруткі, і баявое адзенне выратавальніка, і апараты на сціснутым паветры, і ручныя пажарныя ствалы рознага прызначэння. У заканчэнні кожнай сустрэчы ратавальнікі чуюць у свій адрас гучнае “ДЗЯКУЙ!” – самае лепшае ўзнагароджанне ад самых удзячных гледачоў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть