image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Адпачынак павінен быць бяспечным (Мядзельскі раён)

302

Самым актуальным для бацькоў заўсёды застаецца пытанне бяспекі дзяцей. А ў летні перыяд гэта становіцца найбольш важным – запалкі, якія ляжаць на бачным месцы, адкрытыя вадаемы, пякучае сонца і іншыя небяспекі.


З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, звязаных з узнікненнем пажараў па прычыне дзіцячага свавольцтва з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” адправіліся да дзетак, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры, які дзейнічае на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Свірскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

І вось доўгачаканы момант…Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю прымалі ўдзел у конкурсах і віктарынах, апраналі баявое адзенне і рыштунак ратавальнікаў – пажарных. Але ўсё ж дзетвары дазволена было не ўсё: а каб было дадзена болей – дык, напэўна, ад той жа пажарнай машыны наўрад бы што засталося: такі вялікі быў інтарэс да спецыяльнай тэхнікі.

У ходзе мерапрыемства дзеці задавалі выратавальнікам вялікую колькасць пытанняў: хлопчыкі і дзяўчынкі пыталіся, для чаго патрэбна тое ці іншае абсталяванне, як дзейнічаць у рознага роду надзвычайных сітуацыях.

Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі з рук выратавальнікаў сувеніры з выявамі герояў мультфільма “Чароўная кніга”.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть