image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Тлумачым, пераконваем, засцерагаем… (Клецкі раён)

388

Прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!” прадаўжаецца на тэрыторыі Клеччыны. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях скарыстоўваюць любую магчымасць, каб данесці грамадзянам інфармацыю наконт належнай арганізацыі бяспекі непаўналетніх.Прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!” прадаўжаецца на тэрыторыі Клеччыны. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях скарыстоўваюць любую магчымасць, каб данесці грамадзянам інфармацыю наконт належнай арганізацыі бяспекі непаўналетніх.

Аб’ектам правядзення тлумачальнай работы 23 мая стала дзіцячае аддзяленне УЗ “Клецкая ЦРБ”. Маленькія пацыенты разам са сваімі матулямі мелі магчымасць паслухаць і пагаварыць аб самых карысных ведах у жыцці кожнага. Прадстаўнікі раённай службы ратавання нагадалі дарослым аб наступствах пакідаць дзяцей без нагляду. У якасці прыкладу прыводзілі выпадкі трагічнай гібелі дзяцей пры выпадзенні з вокан, што надзвычай актуальна ў вясенне –летні перыяд, не абмінулі ўвагай і бытавы траўматызм, больш падрабязна спыніліся на сітуацыях гібелі малалетніх на пажарах. Для большай змястоўнасці сустрэчы ратавальнікі далі рэкамендацыі, як засцерагчы сыноў і дачок ад трагедыі, наладзіўшы для гэтага строгі кантроль за іх знаходжаннем, правільна арганізаваўшы быт і, што галоўнае, уласным прыкладам правільных паводзін вучыць дзяцей бяспецы. Мабільнае прыкладанне “МНС Беларусі: дапамога побач”, мультыплікацыйны фільм “Чароўная кніга” таксама ўвайшлі ў спіс карысных парад ад ратавальнікаў.

Уключаны ў размову былі і маленькія гледачы, якія ўдзельнічалі у займальных віктарынах. Пажадаўшы прысутным хутчэйшага выздараўлення і бяспечнага жыцця, прадстаўнікі МНС на памяць аб сустрэчы падаравалі кожнаму з прысутных наглядна-выяўленчую прадукцыю прафілактычнага накірунку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть