image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзеці пад пастаянным кантролем дарослых – так павінна быць (Маладзечанскі раён)

475
Дзеці – гэта не толькі наша будучыня, але і наша сучаснасць. Менавіта сення мы павінны зрабіць усё для таго, каб яны мелі магчымасць вырасці прыстасаванымі да жыцця. Залішні клопат і агароджа ад рэальнасці толькі шкодзіць падрастаючаму пакаленню. Хлопчыкі і дзяўчынкі павінны ведаць аб магчымых небяспеках, каб пазбегнуць іх.

Хто, як не бацькі, павінны клапаціцца пра тое, каб дзеці не толькі добра засвойвалі ўсе тыя веды, якія дае школа, але і прывучаліся да парадку, дысцыпліне, каб яны выконвалі нормы жыцця нашага грамадства. Што датычыцца пажарнай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці, то ў гэтых пытаннях на дапамогу бацькам прыходзяць работнікі МНС.

Супрацоўнікі Маладзечанскага ГРАНС у рамках першага этапа акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” адзінаццатага мая наведалі дзіцячы забаўляльны цэнтар “Джунглі”, тарговы цэнтар “Спутнік”.

Мерапрыемства ўключала ў сабе прафілактычную размову па асновам бяспекі жыццядзейнасці, праводзіліся тематычныя конкурсы, розныя выпрабаванні. Бацькам і дзецям распавядалі пра цікавы, навучальны часопіс “Юны выратавальнік”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах. Работнікі МНС расказалі дзецям, а таксама іх бацькам, шмат цікавага і палезнага. Атрымалі адказы на пытанні пра пажарную бяспеку і абяцанне выконваць гэтыя правілы.

Усім ўдзельнікам мерапрыемстваў падавалі наглядна-выяўленчую прадукцыю па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Бацькі атрымоўвалі ў падарунак аўтаномныя пажарныя абвяшчальнікі, а дзеці цікавыя навучальныя размалёўкі “Цудоўная кніга”. Спадзяёмся, што мамы і таты будуць выконваць усе парады выратавальнікаў.

 


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть