image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чарговы “лікбез” ад МНС (Клецкі раён)

75

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!” стартавала на тэрыторыі Клеччыны.

Тэма чарговага “лікбеза” ад МНС – арганізацыя бяспекі дзяцей. Даведацца аб наступствах адсутнасці кантролю за малымі дзецьмі, аб небяспечных месцах у доме ці кватэры, спосабах прывіцця дзецям навыкаў правільных паводзін на вуліцы, на вадаёмах змаглі наведвальнікі ўнівермага г.Клецка, якія не засталіся абыякавымі да заклікаў работнікаў раённай службы ратавання прыняць удзел у мерапрыемствах акцыі. Віктарыны, займальныя конкурсы і сітуацыйныя задачы не адбіралі ў грамадзян шмат часу, але былі надзвычай змястоўнымі. “Сцежкі бяспекі” і экспрэс-тэст карысталіся найбольшай папулярнасцю ў аўдыторыі акцыі.

Аналагічная навучальная пляцоўка была арганізавана і ў фае Клецкага дзіцячага цэнтра творчасці, а яе наведвальнікамі і актыўнымі ўдзельнікамі сталі школьнікі, што ў гэты дзень прыйшлі на заняткі гурткоў і студый установы. Для іх ратавальнікі падрыхтавалі конкурсы загадак, віктарын і рэбусаў бяспекі. З непадробнай цікавасцю юныя ўдзельнікі папаўнялі свае скарбонкі самых карысных ведаў –тых, што дапамагаюць зберагчы жыццё.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть