- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Унеслі свой уклад… (Валожынскі раён)
У Год малой радзімы людзі актыўна наводзяць парадак на зямлі: ачышчаюць грамадскія і замацаваныя эрыторыі ад смецця і дзікай расліннасці, падфарбоўваюць бардзюры і фундаменты адміністрацыйных будынакаў, правяць помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны і месцы грамадскіх пахаванняў, упарадкоўваюць могілкі продкаў…
Работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама не засталіся ў баку і ў рамках суботніка адправіліся на пасадку лясной прыгажуні – сасны.
Перад пачаткам важнай справы, усе прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі, а таксама па правілах высадкі саджанцаў. Пасля чаго праца закіпела. Прыемна ўсведамляць, што ты ўносіш ўклад у захаванне прыгажосці прыроды.