image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Разам з медыкамі – за бяспечнае жыцце! (Бярэзінскі раён)

92

Сумесна з раённымі медыкамі бярэзінскія ратавальнікі наладзілі мерапрыемства на базе Бярэзінскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы.

Мы ставілі сваёй мэтай нагадаць дзецям і дарослым пра асноўныя меры пажарнай бяспекі ў доме і расказаць пра тэхніку рэанімацыі чалавека.

Як і чакалася, вялікі інтарэс мерапрыемства выклікала менавіта ў дзяцей. Гэта яны, быццам птушаняты, гучна гаманілі вакол гульневай пляцоўкі, адказвалі на пытанні віктарыны, малявалі ў крагах пажарную машыну і прычыны пажараў, шукалі парушэнні правіл бяспекі ў кватэры. Гэта яны цэлай камандай слухалі расказ медыка пра прынцыпы аказання сардэчна-легачнай рэанімацыі і ўсе разам жадалі паспрабаваць “ажывіць” манекена Максіма.

Зацікавіла мерапрыемства і дарослых: яны з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, і не менш за дзяцей радаваліся падарункам ад ратавальнікаў. Роставая лялька-ратавальнік стварала прыўзняты настрой, а шматлікае “дзякуй!” стала ўзнагародай арганізатарам мерапрыемства. А мы ў сваю чаргу дзякуем актывістам клуба юных ратавальнікаў “Сірэна” і яго кіраўніку Осіпавай Ірыне Рыгораўне за падтрымку і дапамогу!

Сумесныя мерапрыемствы будуць працягвацца.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть