image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навучыць, прадбачыць, не дапусціць! (Старадарожскі раён)

538

Мы жывем у мірнай і шчаслівай стране. Аднак пытанні бяспекі дзяцей у школе і побыце не павінны сыходзіць на другі план.

Несуцяшальныя лічбы статыстыкі – прамое таму пацвярджэнне. За кожнай з іх – загубленае дзіцячае жыццё. А гэта значыць, усім, хто адказвае за бяспеку дзяцей – бацькам, педагогам і, вядома ж, ратавальнікам – расслабляцца нельга ні на хвіліну. Бо ва ўсіх у нас агульная мэта – абараніць ад небяспекі падрастаючае пакаленне, навучыць культуры жыццядзейнасці і тым самым захаваць жыццё і здароўе нашых дзяцей.

“Бяспека дзяцей – адказнасць дарослых” – пад такой назвай прайшоў раённы бацькоўскі сход у актавай зале Старадарожскага вопытнага лясгасу. Традыцыйна актыўны ўдзел у сходзе прынялі ратавальнікі.

Для бацькоў, якія прыйшлі на мерапрыемства, ў фае была арганізавана тэматычная выстава дзіцячых работ, ў якіх хлопчыкі і дзяўчынкі праз падзелкі і малюнкі выказалі свае думкі аб тым, якой яны бачаць працу ратавальнікаў, як добра засвоілі правілы бяспекі. А вось у актавай зале ўдзельнікаў мерапрыемства чакала афіцыйная частка – у фармаце адкрытага дыялога прадстанікі суб’ектаў прафілактыкі разгледзелі важнейшыя пытанні, якія, на жаль, не рашаюцца раптоўна: дарожны траўматызм, прадухіленне пажараў і другіх надзвычайных сітуацый, нарказалежнасць, юнацкі максімалізм і агрэсія.

У сваім выступе ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу бацькоў на недапушчэнне пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, распавялі пра адказнасць бацькоў за неналежнае ўтрыманне дзяцей, прывялі прыклад страшных трагедый, якая адбыліся на тэрыторыі рэспублікі. Вогнеборцы заклікалі дарослых з усёй адказнасцю падыйсці да арганізацыі бяспечнага адпачынку падчас летніх канікул, сумеснымі намаганнямі забяспечыць захаванне жыцця і здароўя дзяцей у гэты перыяд, падмацаваўшы свае словы дэманстрацыяй відэафільма “Бяспечныя гульні”, які не пакінуў абыякавымі ні аднаго з прысутных.

Акрамя ратавальнікаў тэму бяспекі дзяцей закранулі прадстаўнікі адзела ўнутраных спраў, пракуратуры, супрацоўнікі упраўлення па адукацыі, спорту і турызму. Кожны аратар імкнууся заклікаць дарослых быць больш пільнымі, уважлівымі і неабыякавымі ў пытаннях бяспекі дзяцей.

Правядзеднне мерапрыемстваў такога плану закліканы прыцягнуць увагу дарослых: да недапушчэнні гібелі непаўналетніх, да праблем захаванасці жыцця і здароўя дзяцей, да актывізацыі сумеснай дзейнасці бацькоў, настаўнікаў, суб'ектаў прафілактыкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть