image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Якасць тлумачальнай работы - на ўзроўні! (Клецкі раён)

125

Прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам” шырокамаштабна арганізаваны на тэрыторыі Клецкага раёна. Навучанне насельніцтва правілам бяспекі – мэта, што дасягаецца не толькі намаганнямі МНС: удзел у прафілактычных рэйдах прымаюць прадстаўнікі шматлікіх зацікаўленых структур і ведамстваў.

 Менавіта з гэтай мэтай 15 красавіка на базе Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў арганізаваны навучальны семінар. Аўдыторыя мерапрыемства – работнікі КУП “Клецкая ЖКГ”, Клецкай цэнтральнай раённай бальніцы, раённага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва. Старэйшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі службы ртавання Алена Казлоўская яшчэ напачатку размовы арыентавала слухачоў на ўсведамленне адказнасці за якасць прафілактычнай работы з насельніцтвам: “ Кожны з вас павінен разумець, што вы выконваеце надзвычай важную місію – дапамагаеце людзям. І гэта дапамога не павінна абмяжоўвацца толькі сацыяльнай ці маральнай падтрымкай. Паклапаціцеся аб самым важным – аб захаванні жыцця і здароўя людзей, да якіх вы прыйшлі. Зрабіць гэта не так складана: рэгулярна нагадваць ім аб небяспецы грэбавання правіламі бяспекі…”.

А вось пра веды, якія павінны быць у арсенале кожнага, і пашла размова далей. Удзельнікам мерапрыемства нагадалі пра правілы эксплуатацыі пячнога абсталявання, стан электрычнай праводкі, выкарыстанне газавага і награвальнага абсталявання, аб неабходнасці ўсталявання і падтрымання ў належным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Асобны акцэнт быў зроблена на рабоце па прафілактыцы дзіцячага траўматызму і гібелі. Ну, і безумоўна, асобна спыніліся на асаблівасцях раз’ясняльнай работы з насельніцтвам у пажаранебяспечны перыяд: разгледзелі правілы развядзення вогнішчаў, мангалаў, меры адміністратыўнай адказнасці за выпальванне сухой расліннасці. У якасці замацавання тэарэтычных ведаў удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны прагляд навучальных фільмаў МНС, раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя прафілактычнага накірунку.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть