image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пытанні пажарнай бяспекі для сельскага насельніцтва (Мядзельскі раён)

373

Як ужо даўно вядома, у руках чалавека пры ўмове захавання правілаў пажарнай бяспекі агонь паслухмяны, але калі яму даць волю, то дабро ператвараецца ў зло. З надыходам вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду асобую трывогу вызываюць палы сухой расліннасці.

15 красавіка ў рамках акцыі “За бяспеку – разам” адбылася сустрэча намесніка начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Алега Слававіча Вараб’я з жыхарамі невялічкай вёсачкі Зарэчнае, што ў Мядзельскім раёне. На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня Княгінінскага сельскага выканаўчага камітэта Вольга Галко і намеснік першага сакратара раённага камітэта “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Сяргей Багданаў. Менавіта тут за мінулы перыяд зафіксавана большая колькасць фактаў выпальвання сухой расліннасці, менавіта ад гэтай вёскі “даў старт” той пажар, які 1 красавіка знішчыў і пашкодзіў гаспадарчыя пабудовы і дамы ў вёсцы Леткі.

Якія бываюць прычыны ўзнікнення пажараў? Як дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі? Што рабіць, каб не дапусціць яшчэ больш загаранняў “сухастою”? Гэтыя і многія іншыя пытанні былі разгледжаны ў ходзе сустрэчы. Акрамя гэтага была агучана інфармацыя аб правадзімай прафілактычнай рабоце з насельніцтвам па забеспячэнні пажарнай бяспекі. Прысутным тлумачыліся правілы развядзення кастроў і спальвання мусара на сваіх прысядзібных участках.

У заканчэнні сустрэч ўдзельнікі аднагалосна прагаласавалі за рашэнне патруляваць населены пункт з мэтай выяўлення “падпальшчыкаў”.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть