image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Старадарожскія ратавальнікі прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»

364
Нам, беларусам, вельмі пашанцавала нарадзіцца і жыць у такой цудоўнай краіне. Яна сапраўды прыгожая - зялёныя лясы, блакітныя азёры і рэкі, шырокія лугі і палі.

Прыемна, што беларускія лясы памнажаюцца і знаходзяцца пад апекай. І каб яны станавіліся яшчэ больш прыгожымі, штогод у красавіку арганізуецца правядзенне добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу». У гэты час любы жадаючы можа прыняць удзел у пасадцы і тым самым ўкласці ў прыгажосць роднай прыроды часцінку сваёй душы. Бо пасадзіўшы нават невялікую колькасць саджанцаў, будзеш адчуваць, што на доўгія гады даў жыццё новаму лесу.

Старадарожскія ратавальнікі таксама не засталіся ў баку і традыцыйна прынялі ўдзел у вясновым мерапрыемстве. Нядоўга прыйшлося ляснічаму паказваць, як карыстацца мячом Колесава. Большасць прадстаўнікоў МНС ужо добра ведаюць гэты інструмент лесаводаў, таму што не першы год прыязджаюць у Старадарожскі лясгас на пасадкі лясных культур. Вось і ў гэты раз яны хутка прыступілі да знаёмай справы.

- Мы заўсёды рады прыняць удзел у такой высакароднай справе, як пасадка лесу, які і ўпрыгожвае нашу родную зямлю, і выкарыстоўваецца на карысць людзей, - адзначыў адзін з удельнікаў акцыі - вадзіцель пажарнага аврыйна-ратавальнага пасту № 14 Алякандар Цвірка. - У гэтым годзе намі пасаджаны саджанцы елкі ў мікрараёне “Паселак Новы”. Гэта не толькі дапамога лясніцтву, але і асабістае ўсведамленне і падтрымка такой неабходнай і важнай справы, як захаванне прыроды. Пройдзе не так ужо шмат гадоў, і на гэтым месцы будуць красаваццца прыгажуні-елкі, пасаджаныя рукамі ратавальнікаў. А значыць, лясное багацце Беларусі з нашым удзелам яшчэ прырасце.


Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть