image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сумесныя намаганіі ў барацьбе за бяспеку пражывання (Клецкі раён)

689

Сумесны рэйд з членамі гарадской наглядальнай камісіі наладзілі работнікі Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на гэтым тыдні. У цэнтры ўвагі “вартаўнікоў бяспекі” – домаўладання мнагадзетных сем’яў, пенсіянераў, інвалідаў і адзінокапражываючых грамадзян. Разам з супрацоўнікамі Клецкага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва і раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра выратавальнікі правялі маніторынг умоў пражывання жыхароў Клецка, якім неабходна дапамога з боку дзяржавы.

Стан пячнога абсталявання, награвальных прыбораў, электраправодкі, наяўнасць АПІ і санітарна-бытавыя ўмовы пражывання – нішто не засталося незаўважаным членамі наглядальнай каміссіі. Не засталіся без увагі і іншыя праблемы, якія гаспадары домаўладанняў агучвалі перад прадстаўнікамі дзяржорганаў, з мэтай знайсці дапамогу і падтрымку. Прадстаўнікі МНС, акрамя абследавання бяспечных умоў пражывання, знаёмілі жыхароў з неабходнасцю адмовы ад спальвання сухой расліннасці і патрабаваннямі пры развядзенні кастроў і ўсталяванні мангалаў.

“Так прыемна, што дзяржава не забывае пра нас, пенсіянераў. Дбае і пра нашу бяспеку. Пасля размоў з выратавальнікамі нават і рука не падымаецца рабіць нешта насуперак правілам, якія яны нам даносяць ”, – падзялілася ўражаннямі ад візіту наглядальнай камісіі адна з жыхарак Клецка. Што ж, калі самі людзі асэнсоўваюць карысць і эфектыўнасць такой работы, то яна павінна быць прадоўжана.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть