image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У кінатэатр “Юбілейны” – за карыснымі ведамі і запрашальнымі білетамі на прэм’еру! (Бярэзінскі раён)

496

У супрацоўніцтве з работнікамі кінавідэапраката бярэзінскія ратавальнікі правялі мерапрыемства ў рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”.

Спачатку дзеці і дарослыя прагледзелі некалькі карысных фільмаў – “Першасныя сродкі пажаратушэння”, “Чароўная кніга”, “Бяспечнае сэлфі”, “Што рабіць, калі пабіўся тэрмомерт”. Пасля кожнага фільма ўдзельнікаў акцыі чакала віктарына з уручэннем запрашальных білетаў на кінасеанс “Каралеўскі коргі”. Пасля пазнавальных праглядаў усе жадаючыя маглі пагуляць у фае кінатэатра: тут працавалі гульневыя пляцоўкі. Пляцоўка “Дапамога побач” прапаноўвала ўсім загрузіць з інтернету на свае тэлефоны мабільнае прыкладанне ратавальнікаў Беларусі і тут жа атрымаць за гэта падарунак. Яшчэ на гэтай пляцоўцы можна было праверыць веды пра бяспеку, адказваючы на пытанні з картак. Другая пляцоўка вучыла дзяцей і дарослых правілам бяспечнай эвакуацыі і паводзінам пры пажары, пры ўзгаранні на кухні. Вядома, ніхто не застаўся без падарунка! За паўтары гадзіны ў акцыі прынялі ўдзел 150 бярэзінцаў. Мерапрыемствы будуць працягвацца.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть