image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Назіральныя камісіі: разам за бяспеку! (Старадарожскі раён)

187

У рамках пажарна-прафилактычнай работы у жыллі старадарожскія ратавальнікі разам з суб’ектамі прафілактыкі разгарнулі у раёне масштабную дзейнасць, якая не спыняецца ні на адзін дзень: у буднія і выходныя дні назіральныя камісіі, узброіўшыся памяткамі і улёткамі, адпраўляюцца на агляды супрацьпажарнага стану домаўладанняў і гутаркі з землякамі пра самае галоўнае - захаванне здароўя, жыцця і маёмасці.

Колькі нас?

“На сенняшні дзень у раёне маецца, а самае галоўнае, дзейнічаюць восем назіральных камісій – адна гарадская і сем пры сельскіх выканаўчых камітэтах. Агульная колькасць усіх членаў налічвае аж 150 чалавек – ратавальнікі, міліцыя, работнікі сацыяльных структур і ўстаноў адукацыі. Вось такі “батальён” стаіць на варце вогненнай стыхіі. Кожную нядзелю работа камісій разглядаецца на пасяджэннях пры намесніку старшыні райвыканкама. За два з невялікім месяцы членамі камісіі праверана больш двух тысяч дамауладанняў. Асаблівыя пункты прызначэння - дама і кватэры адзінокіх састарэлых грамадзян, сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці, домаўладанні, ў якіх злоўжываюць спіртнымі напоямі. На сенняшні дзень членамі камісіі праверана палова дамаўладанняў, ў якіх пражываць сацыяльныя катэгорыі грамадзян, - паясніў першы намеснік начальніка Старадарожскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Вілюха. - Мы не толькі “шукаем” магчымыя прычыны пажараў у дамах і кватэрах, але щ выніку гэтай працы ў аператыўным парадку органы мясцовай ўлады і органы сацыяльнага абслугоўвання прымаюць рашэнні па рамонце пячнога ацяплення, электрычнай праводкі. Самае галоўна, што па “гарачых слядах” ўдаецца аказаць дапамогу пэўнай катэгорыі грамадзян, вырашыць шэраг неадкладных пытанняў”.

Паболей работы, паменей папер

Сення на парадку дня – візіт у Навадарожскі сельвыканкам. Размова атрымліваецца ажыўленнай і зацікаўленнай. Работа назіральных камісій — вялікі “кавалак” абавязкаў, па яе арганізацыі заўсёды ёсць пытанні. Як ахапіць усе вясковыя тэрыторыі, “дастаць” да аддаленых весак? Якія метады выкарыстоўваць? Якімі довадамі пераконваць? Як арганізаваць работу назіральных камісій і аптымізаваць яе, каб атрымаць вынік? Як рашаюць гэтыя пытанні на Савеце, паведаміла старшыня Інна Гурбо.

— Канешне цяжка сабраць назіральную камісію ў поўным складзе, таму мы падзяляемся на групы, — паясняе Інна Мікалаеўна. — Дванаццаць чалавек на тры — вось вам чатыры каманды. Кожная вызначае зручны час для абходаў. Так мы зможам ахапіць большую тэрыторыю. Хіба цяжка таму ж фельчару, прыйшоўшы на дом да чалавека, кінуць позірк па баках: ці няма відавочнай небяспекі, ці не патрэскалася печка, ці на месцы прытопачны ліст? Настаўнікі таксама наведваюць вучняў дома і могуць дзейнічаць па такой жа схеме. Зразумела, чалавек, які не з’яўляецца прафесіяналам, поўны агляд домаўладання ў плане проціпажарнай бяспекі не зробіць. Але ніхто і не прымушае жанчын лазіць па гарышчах, правяраць дымаходы ці праводку: для гэтага ёсць спецыялісты. Такая і стаіць задача — кожнаму ў меру сваіх сіл дапамагаць у агульнай справе. Каб не было раўнадушных. Простым візуальным аглядам, своечасовай парадай можна адвесці шмат бед.

Хаткі на курыных ножках

Падчас візітаў назіральнай камісіі ў семьі бачна, якія разнастайныя сітуацыі складаюцца ў людзей і наколькі індывідуальнага падходу яны патрабуюць. Старэнькія домікі і іх гаспадары — асобная тэма: тут непаладкі часта ходзяць поруч з недаглядам. Першае такое жытло, куды наведалася камісія у ходзе чарговага рэйда, выглядае вельмі хліпкім. Яго здымае сямейная пара. Раней тут не раз і не два пабывалі камісіі. Дома якраз і гаспадар, і гаспадыня. Навокал — больш-менш, што называецца, парадак. Адарваўшыся ад снедання, мужчына запрашае прайсці і паказвае, што печ і каля печы ў парадку, у пажарным апавяшчальніку заменена крона. Заўвага, па сутнасці, толькі адна: калі фарбавалі падлогу, “прыхапілі” пэндзлем і прытопачны ліст, а гэтага рабіць нельга. Не выклікае роздуму ў галавы сям’і і раптоўнае “экзаменацыйнае” пытанне, як патэлефанаваць у “пажарную”:
— 112, — без затрымкі адказвае мужчына.

У наступнай хаце чалавек вядзе хатнюю гаспадарку даволі акуратна, хаця і жыве без жонкі.

— Дзе курыце?

— На вуліцы.

— А апавяшчальнік ёсць?

— Ёсць. Спраўны!

Усё ў парадку. І гэта — вынік. Добра, што камісія зазірнула у хату зноў, а гаспадар — малайчына, што прыслухаўся да просьб і парад.

“Так і было”

Горкае пачуцце выклікаюць “калгасныя” домікі, якім усяго толькі па дзесяць год і якія здаваліся пад ключ новенькімі, гатовымі для жыцця і нават з пажарнымі апавяшчальнікамі. На жаль, практыка паказвае: навасельцы за кароткія тэрміны замурзваюць сваё жытло з падлогі да страхі. Сапсавана, павалена, паламана, а тых апавяшчальнікаў і след прастыў. Чым яны ім перашкаджалі? Адказ у гаспадароў адзін: — Так і было! У маладзіцы ў такім доміку апавяшчальнік застаўся адзін з трох — у дзіцячым пакоі, і той не працуе. Чаму? Батарэйкі няма.

— Дамовімся так: вы устанаўліваеце апавяшчальнікі, я праз тыдзень прыеду і праверу, — строга настаўляе ратавальнік. Напаследак зазіраем і ў кацельню, дзе каля ацяпляльнага катла цэлы склад гаручага: дровы, картонкі, сушацца абутак і вопратка. Гаспадыня абяцае выправіцца, камісія — хутка завітаць зноў.

Усім прыклад

Калі ў старой хаце жывуць старыя людзі - гэта заўседы рызыка. Непаладкі це недагляд кожную хвіліну могуць нарабіць бяды. У такіх выпадках члены камісіі пішуць пісьма дзецям пенсіянераў – звярніце, маўляў, ўвагу на бяспеку сваіх бацькоў, дапамажыце ім.

Апошняя хата, ў якую зазірнула камісія, прыемна уразіл чысціней і парадкам у плане пажарнай бяспекі. Тут і печка даглежана і праводка заменена.

— Зяць дапамог, - сціпла адказвае на пахвалу гаспадыня. – Дымаход пачысціў, усе парабіў. Дзякуй дзецям не забываюць, наведваюць.

На гэтай, што называецца, аптымістычнай ноце назіральная камісія скончыла сумесны чарговы рэйд, але не апошні. І тут ключавое слова – сумесны. Бо толькі разам, сумеснымі намаганнямі мы зможам перамагчы вогненую стыхію.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть