image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб не згарэць, дастаткова неабыякавасці… (Бярэзінскі раён)

1015

Увесь люты ў Бярэзінскім раёне будзе праходзіць месячнік пажарнай бяспекі. У рабоце задзейнічаны ўвесь патэнцыял райаддзела па надзвычайных сітуацыях і мясцовых органаў улады. Дапамагаюць і іншыя суб’екты прафілактыкі.

Грамадзяне праінфармаваныя, што ў дзверы могуць пастукацца і міліцыянеры, і работнікі энерганагляду, сацыяльнай і іншых служб. Робіцца гэта з мэтай засцерагчы жыццё людзей і іх маёмасць ад пажараў, праінфармаваць насельніцтва пра прычыны ўзгаранняў, переканаць паставіць у дамах пажарныя апавяшчальнікі, дапамагчы грамадзянам, якія маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне. Толькі за першы тыдзень месячніка абследаваны 1715 домаўладанняў. Найбольш распаўсюджаныя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што выяўляюцца, – курэнне ў доме і пакіданне недакуркаў па-за попельніцай, топка печаў з расколінамі і няспраўнымі дзверкамі, пакіданне рэчаў на гарачых ляжанках, перагрузка электрасеткі і пакіданне электрапрыбораў у рэжыме “чакання”, заклейванне шпалерамі электраправадоў. У кожным доме прадстаўнікі службаў пакідаюць буклеты і памяткі пра меры ўласнай бяспекі, а нядобранадзейная сям’я Правалёнак з аграгарадка Мікулічы Паплаўскага сельсавета нават атрымала ў падарунак ад ратавальнікаў пажарны апавяшчальнік. Работа ў жыллі грамадзян працягваецца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть