image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка "20 ГАДОЎ ТАМУ НАЗАД"::“Лом, лапата і рукаў са ствалом” (Мядзельскі раён)

609

Праца выратавальніка - гэта вельмі цяжкая праца. У службе выратавання працуюць смелыя, сумленныя людзі, яны адрозніваюцца асаблівай адвагай і мужнасцю. Заступаючы на змену, каравулы дзейнічаюць адпаведна раскладу дня - гэта заняткі па фізічнай падрыхтоўцы, вучэнні, але калі паступае сігнал трывогі на пажар, дарожна-транспартнае здарэнне або надзвычайную сітуацыю, то пажарныя ў лічаныя хвіліны прыходзяць на дапамогу.

У 2019 годзе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адзначае свой 20-гадовы юбілей. Якімі ж былі гэтыя 20 гадоў мы вырашылі даведацца ў работнікаў Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення Алег Субач у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях працуе з 1997 года:

image.jpeg-13.jpg

-         За гэты час змянілася многае. З аргтэхнікі тады на цэнтры быў толькі факс. Тэлефонаграмы даводзіліся толькі па тэлефоне па тэрытарыяльнай прыкмеце:спачатку інфармацыя даводзілася да базавых (куставых) гарнізонаў, а апошнія, у сваю чаргу, даводзілі замацаваным аддзелам. Страявая запіска перадавалася такім жа чынам. Тэхніка у той час напраўлялася па выпісцы з плана прыцягнення сіл і сродкаў. Але мы, калі так можна сказаць, у галаве трымалі і ведалі, якую тэхніку куды напраўляць. На пажар напраўляліся 2 – 3 аўтацыстэрны і добраахвотныя пажарныя каманды, якія на той час былі ў кожным буйным населеным пункце. Спецыяльныя данясення пісаліся ў крайнім выпадку і ў ручную, бо камп’ютараў тады не было. Таму, мабыць, у мяне такі акуратны почырк, - усміхаецца Алег Мікалаевіч.

Наступны суразмоўца вадзіцель пажарнай аварыйна – выратавальнай часці № 1 г.Мядзела Віктар Іванавіч Хацяновіч:

image.jpeg-12.jpg

-         У органах па надзвычайных сітуацыях служу з лістапада 1994 года. Раней з абсталявання былі толькі “лом, лапата і рукаў са ствалом”, а зараз… і механізіраваны гідраўлічны інструмент, і бензапілы, і бензарэзы, і розныя ствалы. А якія машыны: старэнькія ЗІЛы адыходзяць назад, а ім на змену прыходзяць “дзесяцітоннікі”, аўтамабілі хуткага рэагавання. Раней баявое адзенне было толькі ў начальнікаў змен, камандзіраў аддзялення, пажарных. А цяпер і вадзіцелі апранулі на сябе “баёўкі”. Нажаль у гэты годзе я сыходжу на заслужаны адпачынак, але буду назіраць за новаўвядзеннямі ў сістэме МНС, як той казаў, з па-за.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть