image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

На першым месцы – прафесіяналізм: день выратавальніка святкавалі ў Мядзельскім раёне

847

“Гэты святочны дзень - вынік велізарнай працы сотняў і тысяч людзей на працягу многіх гадоў, бо гісторыя існавання прафесіі выратавальніка сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае. Днём Нараджэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях лічыцца 19 студзеня 1999 года, калі было зацверджана палажэнне, у адпаведнасці з якім на МНС былі ўскладзены функцыі дзяржаўнага кіравання ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэння пажарнай бяспекі. У гэтай прафесіі перапляліся і чалавечыя лёсы, і любоў да абранай справы, зліліся разам адказнасць і абавязак”. З такіх слоў пачалося мерапрыемства, прымеркаванае святкаванню Дня выратавальніка на Мядзельшчыне.

Першым з ганаровых гастей слова ўзяў старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка, які, падчас свайго выступлення, даў высокую ацэнку працы выратавальнікаў. Ён павіншаваў прысутных, а потым узнагародзіў лепшых супрацоўнікаў. Ганаровую грамату райвыканкама атрымаў начальнік пажарнага аварыйна – выратавальнага паста № 11 аграгарадка Занарач Аляксандр Гурскі. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена начальніку каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 4 п. Нарач Віктару Плакса і дзяржаўнаму інспектару па маламерных суднах Мядзельскага ўчастка ГІМС Дмітрыю Чарняўскаму.

Начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каркоцкі пачаў выступленне са звестак пра станаўленне і развіццё службы выратавання. Андрэй Анатольевіч выказаў найлепшыя пажаданні з нагоды свята, а потым уручыў узнагароды лепшым супрацоўнікам.

Сярод ганаровых гасцей на урачыстым мерапрыемстве прысутнічалі: пракурор Мядзельскага раёна Малафей Іван Іванавіч, благачынны цэркваў Мядзельскай акругі айцец Ігар, начальнік Мядзельскага раённага аддзела следчага камітэта, падпалкоўнік юстыцыі Сіняўскі Яўген Аляксандравіч, начальнік групы прызыву ваеннага камісарыята Мядзельскага раёна, маёр Аскірка Васіль Уладзіміравіч, першы намеснік начальніка Мядзельскага раённага аддзела ўнутраных спраў, маёр міліцыі Ермаловіч Уладзімір Сяргеевіч.

Не абышлі ўвагай і ветэранаў службы. Андрэй Анатольевіч ўручыў невялікія сувеніры Адаму Пражэніку, Івану Івашку, Аляксандру Лётку, Дзмітрыю Чарняўскаму, Андрэю Пражэніку, Ніне Мялешцы.

Ні для каго не сакрэт, што Мядзел размешчаны сярод вялікай колькасці маляўнічых азёр, якія прыцягваюць шмат адпачываючых. І, на жаль, часам на іх адбываюцца розныя надзвычайныя сітуацыі.

Падчас мерапрыемства падзяку ў адрас работнікаў Таварыства выратавання на водах выказаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

А якое ж свята без песні? Прыгожыя і задушэўныя песні атрымалі выратавальнікі ад работнікаў Мядзельскага раённага цэнтра культуры, членаў клуба юных выпатавальнікаў – пажарных і дзіцячай школы мастацтваў.

Асобных слоў заслугоўвае віншаванне, якое выратавальнікі атрымалі ад сваіх юных калегаў. Дзеці пелі песні, расказывалі вершыкі, танцавалі пад запальную музыку. Для гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак людзі названай прафесіі – прыклад для пераймання, мэта, да якой можна імкнуцца. Наогул, многія ў зале адчулі гэта, як і тое, што іх справа – гэта гонар і павага.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть