image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Як жыць бяспечна? (Мінскі раён)

396

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі на працоўным месцы і ў жыллі, работнікі Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня займаюцца грамадска-масавай працай.

Так, на днях начальнік Мінскага раённага аддзела Станіслаў Івуць сустрэўся з працоўным калектывам ТДА «Астратрэйдынг».

У пачатку мерапрыемства ён правёў прафілактычную гутарку з работнікамі арганізацыі. Да прысутных ён распавёў пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і раёна з пачатку гэтага года. Таксама была звернута ўвага на прычыны пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жылых дамах і кватэрах, звязаных з ацяпляльным сезонам. Станіслаў Іванавіч асобна спыніўся на праблеме гібелі дзяцей. У чарговы раз нагадаў бацькам пра тое, што ні ў якім разе нельга пакідаць дзяцей адных без нагляду. Каб прысутныя звярнулі больш увагі на гэтую тэму, ім быў прадэманстраваны відэаролік «Не дзіцячыя гульні».

«Пасля такога цяжкага роліка і дадаваць нічога не трэба, мне здаецца, тут усё зразумелі, што дзетак без нагляду пакідаць нельга!» - стрымліваючы слёзы выказалася працаўніца.

Далей для таго, каб кожны грамадзянін быў у курсе неспрыяльных прагнозаў надвор'я і меў пад рукой інфармацыю, як дзейнічаць у любой няштатнай сітуацыі начальнік аддзела распавёў прысутным аб мабільным прыкладанні «МНС Беларусі. Дапамога побач».

Не лішнім было нагадаць і аб правілах выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.

«Каб прывесці ў дзеянне вогнетушыцель неабходна сарваць пломбу, выдраць чэку, накіраваць раструб на ачаг узгарання і націснуць на рычаг. Гэтак жа неабходна памятаць, што вогнетушыцель павінен захоўвацца ўдалечыні ад ацяпляльных прыбораў і прамых сонечных прамянёў, у месцах, недаступных дзецям», - распавёў Станіслаў Івуць.

У завяршэнні мерапрыемства ўсе жадаючыя задалі пытанні, на якія атрымалі пісьменныя і зразумелыя адказы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть