image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка "Я ў выратавальнікі пайшоў, ТАМУ ШТО...": "Прыняў рашэнне “штурмаваць" (Мядельскі раён)

746

Пажарны-выратавальнік – прафесія своеасаблівая, нават можна сказаць, неардынарная. Яна для мужных і смелых, бо амаль кожны дзень даводзіцца рызыкаваць сваім жыццём, каб выратаваць чужое… Нездарма яна – у дзясятцы самых небяспечных прафесій свету. І выбіраюць яе толькі рашучыя людзі. Тыя, хто ў любую хвіліну гатоў прыйсці на дапамогу іншаму.

Да кагорты такіх адносіцца і старэйшы лейтэнант унутранай службы Канстанцін Лях, які займае пасаду начальніка змены пажарнай аварыйнай-выратавальнай часці № 1 г. Мядзела.

JBzvy3qceXk.jpg

–       Яшчэ ў школе мяне цікавіў спорт. Падабаліся гульні ў валейбол, футбол, удзельнічаў у спаборніцтвах па бегу, ды іншыя не ігнараваў. Калі прыйшоў час вызначацца з прафесіяй, спартыўная падрыхтоўка стала рашаючым фактарам. А тут на вочы трапілася інфармацыя з прафарыентацыйнага стэнду пра Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, дзе, акрамя іншага, паведамлялася, што ў гэтай установе, як і ва ўсёй сістэме цалкам, гэтаму накірунку надаецца вялікая ўвага. Таму хутка прыняў рашэнне “штурмаваць” цвярдыні навукі выратавальніка.

Амаль пятнаццаць гадоў вадзіцелем пажарнага аўтамабіля працуе прапаршчык унутранай службы пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Мядзела Дзмітрый Падгайскі.

Подгайский.JPG

–       Быць вадзіцелем – мара дзяцінства. Яшчэ будучы ў школе, наведваў колішні Дом піянераў, дзе займаўся ў гуртку “Юны пажарны”. Нас прыводзілі на экскурсію ў пажарную часць. Мне гэта вельмі запала ў душу. Планаваў, што, як вырасту, абавязкова стану пажарным. Вось і збыліся дзіцячыя мары. Зараз ніколькі аб гэтым не шкадую.

А вось для начальніка пажарнага аварыйна – выратавальнага паста № 11 аграгарадка Занарач старэйшага прапаршчыка ўнутранай службы Аляксандра Гурскага праца ў МНС больш выпадковасць, чым мара з дзяцінства.

Гурский.JPG

–       Нарадзіўся і вырас я на Мядзельшчыне. Тут атрымаў прафесію шафёра. Затым была служба ў арміі. Вярнуўшыся дадому, уладкаваўся працаваць у санаторый “Жураўка”. Але мне хацелася чагосці больш сур’ёзнага. Тут, на пасту ў Занарачы, працавала шмат знаёмых. Вось хлопцы і прапанавалі, маўляў, прыходзь да нас. Крыху падумаў і падаў заяву. Спачатку быў вадзіцелем, а ў 2005 годзе прапанавалі пасаду начальніка паста. Згадзіўся.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть