image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Упэўнена крочым наперад! (Клецкі раён)

574

Падвядзенне вынікаў працы за мінулы год – традыцыйнае мерапрыемства, мэтай якога з'яўляецца дэталёвы аналіз усіх напрамкаў дзейнасці гарнізона і вызначэнне перспектыў далейшага развіцця. Так, 10 студзеня ў Клецкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылася выніковая нарада, у якой прыняў удзел першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Янчык.

Аб тым, якая работа праводзілася ў 2018 годзе асабовым складам аддзела, наколькі высокая яе выніковасць, якія напрамкі дзейнасці патрабуюць дэталізацыі і дапрацоўкі – усё гэта ў сваім дакладзе агучыў начальнік Клецкага РАНС Уладзімір Міхайлавіч Вашкевіч.

Кожны праблемны момант прысутныя ў зале прадстаўнікі афіцэрскага складу аддзела прааналізавалі, унеслі прапановы па вызначэнні шляхоў іх вырашэння.

Завяршаючы нараду, Уладзімір Анатольевіч адзначыў, што каб упэўнена крочыць наперад, кожны работнік павінен быць дысцыплінаваны, праяўляць ініцыятыву ў любой справе, працаваць на перспектыву, думаючы аб тым, што праца, праведзеная сёння, павінна стаць зачынам для дасягнення станоўчых вынікаў заўтра.

У гэты ж дзень першы намеснік начальніка ўпраўлення пабываў з візітам у Клецкім філіяле адкрытага акцыянернага таварыства “Слуцкі сыраробчы камбінат”, дзе была арганізавана сустрэча з працоўным калектывам прадпрыемства. У сваім выступе Уладзімір Анатольевіч зрабіў акцэнт на важнасці і неабходнасці вывучэння правіл бяспекі жыццядзейнасці ўсімі катэгорыямі грамадзян, асабліва падрастаючым пакаленнем. Былі прывёдзены лічбы статыстыкі МНС, растлумачаны прычыны вогненных здарэнняў і тыя меры, якія неабходна прыняць, каб не дапусціць пажараў. Былі прыведзены і прыклады рэальных трагедый, якія здарыліся на тэрыторыі раёна і вобласці. Асобная тэма, якой была нададзена ўвага – бяспека дзяцей, неабходнасць пільнага кантролю за іх гульнямі, недапушчэнне пакідання іх адных. У ліку значных тэм – эфектыўнасць пажарных апавяшчальнікаў, алгарытм дзеянняў пры пажары, мабільны дадатак “Дапамога побач” і іншыя.

Прысутным прадэманстравалі відэафільм, у якім падрабязна паказана, як неабходжна дзейнічаць, калі пачаўся пажар, пасля раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю па правілах бяспечных паводзін.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть