image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Перапынак на бяспеку (Мінскі раён).

926

У зімовы пажаранебяспечны перыяд колькасць надзвычайных сітуацый узрастае. Работнікі Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам, асноўная мэта якіх данесці да кожнага важнасць захавання правілаў бяспекі.

Начальнік аддзела Станіслаў Івуць правёў выступ у працоўным калектыве ўстановы аховы здароўя «Мінская цэнтральная раённая бальніца». Пачаў ён свой выступ з давядзення прысутным аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёна і вобласці. Затым Станіслаў Іванавіч абгаварыў з прысутнымі усе магчымыя прычыны ўзнікнення пажару і шляхі іх ліквідацыі.

Таксама без увагі не засталася і тэма дзіцячай бяспекі.

«Дзеці-самае дарагое, што ёсць у чалавека. У першую чаргу трэба навучыць дзіця правілам бяспечных паводзін. Але таксама не варта забываць аб тым, што дзеці бяруць прыклад са сваіх бацькоў, таму трэба не толькі вучыць, але і самім выконваць гэтыя правілы», - адзначыў Станіслаў Іванавіч.

«А дзе можна знайсці правілы бяспекі, якія павінен ведаць дзіця?» - спытала адна з работніц.

«Калі Вы жадаеце навучыць дзіця правілам бяспекі, але не ведаеце які навучальны матэрыял узяць для гэтых мэтаў, тады усталюйце яму на тэлефон мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач». Там ён зможа атрымаць усю карысную інфармацыю, а заадно і праверыць свае веды, прайшоўшы тэставанне, - адказаў ён. - А для маленькіх – мультфільм ад МНС»

У завяршэнні размовы начальнік аддзела чарговы раз нагадаў грамадзянам, пра важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні абагравальных прыбораў і топкі печы.

«Па прагнозе надвор'я ў бліжэйшыя дні наступяць вялікія маразы, будзьце акуратныя пры абаграванні свайго жылля. Не дапускайце перекала печы, лепш прапаліць печ некалькі разоў, не перагружайце электрычныя сеткі, абагравальныя прыборы выкарыстоўвайце толькі завадскога вырабу і не пакідайце іх без нагляду. Выконваючы гэтыя простыя правілы, вы захаваеце цяпло ў доме бяспечна!» - адзначыў Станіслаў Івуць.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть