image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрика " 20 ЛЕТ СПУСТЯ": "в эфире" спасатели Стародорожчины

1165

2019 год - юбілейны для МНС Беларусі. І падводзячы вынікі працы, мы традыцыйна ацэньваем затрачаныя намаганні і паспяховасць вынікаў, адзначаем станоўчыя моманты. І за 20 гадоў сваёй гісторыі Міністэрства на справе паказала здольнасць аператыўна рэагаваць на любую пагрозу, любую надзвычайную сітуацыю, якой бы складанай яна не была. Імкненне быць лепшымі, чым учора, рухацца толькі наперад - не проста словы - лозунг Старадарожскіх ратавальнікаў, на ліку якіх дзесяткі выратаваных жыццяў, сотні ліквідаваных пажараў.

IMG_1235.JPG

На сённяшні дзень штатная колькасць супрацоўнікаў аддзела складае 68 чалавек. Аддзелу падпарадкаваны пажарная аварыйна-выратавальная часць №1 г. Старыя Дарогі і 4 пажарных аварыйна-выратавальных паста. На ўзбраенні аддзела маецца 12 адзінак сучаснай баявой і рэзервовай тэхнікі, якая ўкамплектавана неабходным на сённяшні час абсталяваннем і інструментам. Але так было не заўсёды.

- Я застаў тыя часы, калі на пажарах падсвечвалі самаробнымі ліхтарамі, прадстаўляеце… Але ішлі гады, развівалася служба, раслі тэхнічныя магчымасці, павялічвалася прафесійнае майстэрства пажарнікаў. Вядома, усе змены як на далоні: паглядзіце на красаўцы- дзесяцітоннікі, якія стаяць на фасадзе часткі. 20 гадоў таму назад пра такую тэхніку мы маглі толькі марыць - успамінае начальнік варты ПАЧС № 1 г.Старые Дарогі капітан унутранай службы Сяргей Шэшка. - А якое зараз абсталяванне! Замест ручных піл і нажовак - сучасны інструмент - бензапілы, бензаагрэгаты, гідраўлічны інструмент, сродкі выратавання на вадзе.

IMG_4343.jpg


- Хочацца дадаць, наколькі палепшылася абмундзіраванне ратавальнікаў. На сённяшні дзень «баёўка» - надзейная абарона вогнеборца на пажары, таксама маюцца касцюмы для ліквідацыі хімічных аварый і зняцця гнёздаў жалоносных насякомых. У такой абароне не страшна ні ў агонь, ні ў ваду, - дапаўняе камандзір аддзялення ПАСЧ №1 г.Старые Дарогі старшы прапаршчык унутранай службы Аляксандр Барнюк.

IMG_2954.JPG

- Дала сваі плады праца, якая праводзіцца на працягу некалькіх гадоў па праграме "Пост", падчас якой адрамантаваны фасады будынкаў, праведзена замена вокнаў, дзвярэй, устаноўлены ралеты ў гаражныя боксы, адрамантаваны памяшканні кухань і сан.вузлоў. Мы зрабілі ўсё магчымае для таго, каб супрацоўнік, прыйшоўшы на працу, адчуваў сябе максімальна камфортна, - адзначыў начальнік ПАЧС № 1 г.Старые Дарогі маёр унутранай службы Алег Желдак.

IMG_8388.jpg

- А ў цэлым, галоўнае наша дасягненне - зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх, - падвёў вынік начальнік аддзела маёр унутранай службы Уладзімір Усеня. - Дзякуючы плённай прафілактычнай рабоце і граматнай па ліквідацыі надзвычайных сітуацый, колькасць пажараў і загінуўшых людзей на іх за 20 гадоў знізілася ў некалькі разоў. Аднак і гэтыя лічбы статыстыкі адрозныя ад нуля, а значыць, нам ёсць куды імкнуцца!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть